«Ціхі забойца». Bloomberg паведаміў пра спёку +50°С у Еўропе з-за цеплавога выбуху
Цяперашні тэмпературны рэкорд у Еўропе быў зафіксаваны ўсяго два гады таму (48 градусаў цяпла на Сіцыліі).
З-за «цеплавога выбуху» ў Сахары спёка ў паўднёвых дзяржавах Еўропы ў найбліжэйшыя дні ўзмоцніцца: на італьянскай Сардзініі тэмпература можа падняцца да рэкордных 50-ці градусаў цяпла, піша Bloomberg са спасылкай на даныя метэаслужбаў.
Цяперашні тэмпературны рэкорд у Еўропе быў зафіксаваны ўсяго два гады таму (48 градусаў цяпла на Сіцыліі). Аднак новая хваля цяпла з Паўночнай Афрыкі, названая ў гонар Харона — міфічнага персанажа, які перавозіў душы мёртвых у падземнае царства, — можа абнавіць рэкорд цяпла адразу ў некалькіх рэгіёнах Еўропы.
Цяпер незвычайна гарачае надвор'е захоўваецца ў Афінах, Рыме і Мадрыдзе. У сталіцы Іспаніі сёння будзе +38°С, у Афінах сёння +37°С, а на выхадных — +42°С, у Рыме сёння +40°С.
Акрамя краін Паўднёвай Еўропы, спёка будзе ўзмацняцца і ў цэнтральнай яе частцы. 16 ліпеня ўлады Нямеччыны папярэдзілі, што ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах краіны тэмпература ў найбліжэйшыя дні можа падняцца да 38 градусаў.
Таксама экстрэмальныя тэмпературы захоўваюцца ў Паўночнай Амерыцы, у прыватнасці ў Канадзе і ЗША: напрыклад, у горадзе Фінікс у Арызоне днямі было +47°С, прычым уначы слупок тэрмометра не апускаецца ніжэй за 32 градусы. У Лас-Вегасе — +46°С, у Даліне Смерці ў Каліфорніі — +53,9°С.
Паводле звестак брытанскага Метэаралагічнага цэнтра, у нядзелю ў Кітаі была зарэгістравана самая высокая тэмпература ў гісторыі краіны: у правінцыі Сіньцзян слупок тэрмометра падняўся да 52,2°C.
Каментары