Мастачка з Гродна Віялета зрабіла круты мерч з персанажамі беларускай міфалогіі. У калекцыі: нататнік, паштоўкі і стыкеры, звярнуў увагу CityDog.io.
«Фальклор — гэта стылёва», — піша мастачка ў сваім інстаграм-акаўнце.
Для замовы даступныя:
- нататнік з зазоўкай (прыгожая дэманічная дзяўчына, якая заманьвае людзей у лясны гушчар);
- паштоўкі з русалкай, царом рыб і лазавіком (лясны бог, які жыве ў лазе);
- стыкеры.
Замовіць прыгажосць можна праз інстаграм @chajnydom.
Каментары
прыгажосць? ви сказалі прыгажосць?