23 чэрвеня зняволенага апазіцыйнага палітыка і літаратара асудзілі да змены рэжыму ўтрымання па ініцыятыве шклоўскай калоніі №17, дзе палітвязень адбываў пакаранне. Паўла Севярынца вырашылі перавесці ў турму на тры гады. Паводле заканадаўства, адміністрацыя ПК №17 павінна была цягам 10 дзён апавясціць сваякоў пра новае месца адбыцця пакарання іхняга родзіча. Аднак ніякіх звестак пра гэта няма ні з калоніі, ні ад самога Паўла.
У фэйсбуку Таццяна Севярынец, маці палітзняволенага, мяркуе, што яшчэ да этапу ў турму яго змясцілі ў штрафны ізалятар. «Судзячы па ўсім, да этапу яго пасадзілі ў ШІЗА. Катам мала, што чалавек на ПКТ, трэба яшчэ і ШІЗА, дзе ні пісаць, ні чытаць нельга», — напісала яна.
У ПКТ (памяшканне камернага тыпу) Павел Севярынец трапіў у якасці чарговага спагнання: сёлета ў красавіку адміністрацыя ПК-17 паставіла палітзняволенага на ўлік як злоснага парушальніка рэжыму. Яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў, а пазней пазбавілі і працяглага спаткання. Яшчэ праз некалькі месяцаў кіраўніцтва калоніі звярнулася ў суд, каб перавесці Севярынца на больш жорсткі рэжым утрымання.
Шклоўскі раённы суд падтрымаў заяўнікаў: найбліжэйшыя тры гады Павел Севярынец мусіць правесці за турэмнымі кратамі, але застаецца невядомым, дзе ён цяпер.
Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года каля дома, калі ён вяртаўся з перадвыбарчага пікета Святланы Ціханоўскай на мінскай Камароўцы. З таго часу ён за кратамі.
Каментары
Расеi не будзе увогуле. Грошай для дарагой мiлiцыi трэба будзе брать са сваей кiшенi тав. Л