Грамадства33

Звольнілі пробашча кафедральнага касцёла ў Мінску, які служыў там 20 гадоў

6 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Юзаф Станеўскі ў памяшканні мітрапалітальнай курыі ў Мінску абвясціў аб новых прызначэннях у сваёй архідыяцэзіі і ўручыў адпаведныя дэкрэты, паведамляе Catholic.by.

Ксёндз Антоній Клімантовіч

Сярод іншага ксёндз-канонік Антоній Клімантовіч звольнены з пасады пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску і прызначаны пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі.

У той жа час пробашч гэтай парафіі ў Заслаўі ксёндз-канонік Дзмітрый Пухальскі пераводзіцца на ранейшую пасаду Клімантовіча — пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. З чым звязаная гэтая ракіроўка — не паведамляецца.

54-гадовы ксёндз Антоній Клімантовіч займаў пасаду пробашча архікафедральнай парафіі ў Мінску з 10 мая 2003 года (да 2 лютага 2005 года як выканаўца абавязкаў). Такім чынам, ён праслужыў у гэтай адказнай парафіі цэлых 20 гадоў.

Каментары3

  • Ракiровачка
    06.07.2023
    Кдбшныя гульнi.
  • Рына
    06.07.2023
    Як шкада, ксёндз Антоній вельмі файны, добры, годны чалавек((((((((
  • Казік
    07.07.2023
    Дзіўная падача навіны. Ну махнуліся парафіямі - для гэтага ёсць тысяча нагод. Часта наогул прафілактычна. Можа стан здароўя, што небезпадстаўна, бо катэдральная парафія гэта шмат працы, а здароўе ксяндза Антонія не радуе. А могуць перавесці на больш простую парафію, каб быў час для якой важнай справы

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН13

«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе1

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

Рамзан Кадыраў працягнуў серыял пра Tesla Cybertruck з кулямётам ад Ілана Маска1

Вучоныя адкрылі амаладжальны эфект распаўсюджанага прэпарату ад дыябету2

Папа Францішак папрасіў перадаць прывітанне Лукашэнку11

У Польшчы арыштавалі меркаванага арганізатара нападу на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →