«Сапраўдны баец». Як у Гродзенскім заапарку выратавалі жыццё буслу
Некалькі тыдняў таму ў прыгарадзе Гродна быў знойдзены бусел. Ён хадзіў уздоўж шашы на возеры Юбілейнае і нікуды не адлятаў. Неабыякавыя гродзенцы забілі трывогу. У выніку птушка апынулася ў заапарку.
«Бусел быў на мяжы жыцця: адкрыты пералом крыла, раны на шыі. Мабыць, птушка падверглася нападу драпежніка. Дактары пачалі змагацца за яе жыццё. Крыло прыйшлося ампутаваць. Нягледзячы на цяжкі стан, бусел хутка пайшоў на папраўку», — расказалі ў заапарку.
Цяпер бусел пачуваецца добра і ўжо пераехаў на адзін з вадаёмаў заапарка. Дактары кажуць, што гэта быў адзін з найлепшых іх пацыентаў: паслухмяны, цярплівы, некапрызны. Сапраўдны баец!
У заапарку мяркуюць, што бусел нейкім чынам зразумеў, што заапарк — гэта адзіны шанец на выратаванне і, «ухапіўшыся» за гэты шанец з усіх сіл, ужо яго не выпусціў!
Каментары