Усяго патроху

Арцыбіскуп Гуджэроці прызнаўся ў Будславе, што за мяжой вельмі сумаваў па беларускіх драніках

1 ліпеня святую імшу на сёлетнім фэсце ў Будславе ўзначаліў Прэфект дыкастэрыі па справах Усходніх касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, які ў 2011-2015 гадах быў апостальскім нунцыем у Беларусі. Ён падзяліўся з гасцямі фэсту ўспамінамі, як піша catholic.by.

Фота: Catholic.by

Пасля ад'езду з Беларусі ён быў апостальскім нунцыем ва Украіне, пасля ў Вялікабрытаніі, потым вярнуўся ў Ватыкан.

«Ідучы, вы адчувалі пах вашай зямлі. Не прыміце гэта за жарт, але калі я думаю пра гэтую зямлю, я думаю пра вашу бульбу. Вы ведаеце, што ваша бульба стала вельмі вядомай нават за мяжой…» — расказаў Клаўдыа Гуджэроці.

«Гэтая сувязь з зямлёй для мяне азначае капаць бульбу, — прамовіў па-беларуску папскі пасланнік. — Я думаю пра тое, што адбываецца з вашай бульбай. Я пакаштаваў лёс бульбы. Ведаеце які? Які заканчваецца ў руках вашых матуль і бабуль, калі з яе атрымліваюцца дранікі. Я марыў пра дранікі з таго часу, як выехаў адсюль.

Колькі разоў, адпаведнаю парою едучы вашымі дарогамі, праз вашы вёскі, я пытаўся: «Куды едзеш?» І многія людзі: сяляне, рабочыя, а таксама студэнты, выкладчыкі ўніверсітэтаў казалі мне: «Гэта час бульбы, і мы едзем капаць бульбу», — па-беларуску сказаў іерарх. — Бачыце дарагія браты і сёстры: капаць — гэта вельмі важны дзеяслоў, таму што датычыць не толькі бульбы. Ён датычыць і нашай душы.

Кожны з вас пакліканы капаць у глыбіні сябе, каб зразумець сябе паасобку і як народ, каб адкрыць, адкуль паходзіць ваша надзея, якую ніхто ў вас не можа забраць.

Ведаеце чаму? Таму што яна выціснутая ў вашых сэрцах. Там ёсць Божае аблічча, таму што вы былі створаныя паводле вобразу і падабенства Бога. Там запісаная непарушная годнасць кожнай чалавечай істоты, якую асабіста любіць Пан Бог», — зазначыў папскі пасланнік.

Каментары

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска5

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →