Грамадства22

«Кіберпартызаны» паведамілі пра кібератаку на Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

«Кіберпартызаны» паведамілі, што здзейснілі кібератаку на інфармацыйныя рэсурсы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паводле іх, «ад наступстваў кібератакі БДУ не адновіцца яшчэ доўга».

Як сцвярджаюць «Кіберпартызаны», яны нанеслі па сістэме наступныя ўдары: 

  • вывелі з ладу дамен-кантролеры;
  • зашыфравалі працоўныя станцыі;
  • выпампавалі больш за 3 тэрабайты даных, выдалілі базы супрацоўнікаў, студэнтаў, абітурыентаў;
  • зачысцілі ўсю бухгалтэрыю, воблачныя сэрвісы, пошты, файлаабменнікі;
  • знішчылі бэкапы;
  • усе сайты bsu.by недаступныя.

Прычынай кібератакі канкрэтна на гэтую ўстанову стаў выхад «пакаяннага» відэа са студэнтам, якое знялі ў БДУ. Гэтым актам «Кіберпартызаны» пасылаюць сігнал: «Дзейнічаеце як карнікі — атрымліваеце як карнікі».

Акрамя таго, «Кіберпартызаны» выказваюць гатоўнасць адправіць адмінам БДУ выпампаваныя ў іх звесткі ў абмен на вызваленне 50-ці палітвязняў.

Каментары2

  • Брр
    04.07.2023
    Тое, што кіберпартызаны кокнуліся стала зразумела, калі яны спеліся з Шчыгельскім. Вядома ж, менавіта блакіроўка электроннай бібліятэкі і знішчэнне акадэмічнай інфраструктуры дапаможа вызваліць палітвязняў 🤡
  • Litvin
    04.07.2023
    [Рэд. выдалена]

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады9

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

Усе навіны →
Усе навіны

«У наступным годзе іх тут не будзе». Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы6

У Таронта сталі папулярныя каціныя туры

Што з выездам з Беларусі раніцай у панядзелак?

Мінкультуры завярнула праект патрыятычнага лагера на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці3

Прэзідэнт Латвіі зламаў руку падчас катання на ровары3

У ЗША памерла адна з лідараў хунвейбінаў Маа Цзэдуна5

Работнік БТ: Калі тэрміновы сюжэт, а эксперта не знайшлі, у кадр сядае мантажор, і ты падпісваеш яго «палітолаг»3

Звыш 80% кампаній па распрацоўцы нейрасетак у свеце банкрутуюць. Чаму так?6

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады9

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

Галоўнае
Усе навіны →