Свет22

У ЗША памерла адна з лідараў хунвейбінаў Маа Цзэдуна

Сун Біньбінь памерла ў Нью-Ёрку ва ўзросце 77 гадоў. Яна была сімвалам «культурнай рэвалюцыі» ў Кітаі і ўдзельніцай кітайскіх студэнцкіх атрадаў, якія выкарыстоўваліся для рэпрэсій насельніцтва.

Маа Цзэдун і Сун Біньбінь. Фота: Wikimedia Commons

У Нью-Ёрку на 78-м годзе жыцця памерла Сун Біньбінь, якая была і сімвалам «культурнай рэвалюцыі» ў Кітаі, і ўдзельніцай кітайскіх студэнцкіх атрадаў, якія выкарыстоўваліся для рэпрэсій насельніцтва (члены гэтых атрадаў называліся хунвейбінамі), піша РБК.

У ЗША яе запомнілі як навукоўца: у 1989 годзе яна атрымала доктарскую ступень у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, але пра мінулае жанчыны аднакурснікам амаль нічога не было вядома.

У 1960-х гадах Сун Біньбінь была адным з лідараў хунвейбінаў, так званых «чырвоных ахоўнікаў», якія дзейнічалі па загадах першага лідара камуністычнай дзяржавы Маа Цзэдуна.

Менавіта Сун Біньбінь — дачка генерала Сун Жэньцюна, аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК), выступіла з заклікам пераследваць настаўнікаў, якія супрацьстаяць рэвалюцыйным ідэям Маа. Ганенні на членаў інтэлігенцыі, рэпрэсіі і расправы з імі ўлады Кітая назвалі «культурнай рэвалюцыяй». Чысткі закранулі таксама рэлігійную сферу і саму КПК.

5 жніўня 1966 года ў жаночай гімназіі пры Пекінскім педагагічным універсітэце, дзе вучылася дзяўчына, «чырвоныя ахоўнікі» да смерці забілі намесніка дырэктара Бянь Чжун'юнь за тое, што тая не падзяляла ідэі партыі. Яна стала першай гучнай ахвярай «культурнай рэвалюцыі».

Сун Біньбінь заахвоцілі: ёй дазволілі надзець чырвоную павязку на руку Маа Цзэдуну падчас дэманстрацыі на галоўнай плошчы краіны Цяньаньмэнь. Акрамя таго, Маа даў ёй новае імя: замест Сун Біньбінь яна стала Сун Яоу, што азначае «ваяўніца».

За жнівень і верасень 1966 года па ўсёй краіне ад рук падростаў-хунвейбінаў загінулі каля 1,8 тыс.чалавек.

У 1980-х гадах Сун Біньбінь перабралася за кошт сродкаў Кампартыі Кітая ў Злучаныя Штаты і засталася там жыць, атрымаўшы грамадзянства.

Праз амаль 50 гадоў пасля падзей у Пекіне, 12 студзеня 2014 года Сун Біньбінь выбачылася перад жаночай гімназіяй пры Пекінскім педагагічным універсітэце і назвала «культурную рэвалюцыю» бедствам.

Сун Біньбінь апраўдвалася, што не магла спыніць збіццё Бянь Чжун'юнь, паколькі інакш бы яе абвясцілі «супрацьстаялай барацьбе з буржуазнымі элементамі».

У 2016 годзе афіцыйная газета Кампартыі Кітая «Жэньмінь жыбаа» назвала «культурную рэвалюцыю» 1960-х гадоў памылкай і запатрабавала не дапусціць яе паўтарэння.

Каментары2

  • &
    30.09.2024
    Ну вось, па маладосьці людзей гнаіла жыўцом насаджаючы кітайскі камунізм карліка Мао, а потым жыць і падыхаць ў ЗША выправілась. А тыя і прынялі, дый відаць - з пашанай
  • gym
    30.09.2024
    Нармальна так уладкавалася. Нашых брсмаў бандытаў з амапу таксама так прыгрэюць?

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі святар заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў7

«Не знаходжу ніякіх адрозненняў ад Беларусі». Айцішнік расказаў, як жывецца і працуецца ва Узбекістане4

Акрамя Насралы, у Ліване забілі яшчэ і іранскага генерала9

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»11

Трох чалавек, затрыманых па справе аб «падрыхтоўцы тэрактаў», пачнуць судзіць у кастрычніку1

На Захадзе заяўляюць, што ёсць доказы пастаўкі Кітаем зброі для Расіі3

«За кожнай прыгожай карцінкай стаіць вялікая праца». Беларуска расказала, як знялася ў модным часопісе Vogue1

Свавольныя беларускія княгіні. Як дачка гарадзенскага князя збегла да дзікуна7

«Рускія пісалі, што нас прыдумаў Ленін». Папулярны навукова-папулярны блогер Smash — пра тое, як перайшоў на беларускую мову19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →