Грамадства11

Беларус змяніў прозвішча і змог абысці забарону на ўезд у Польшчу

Але яго ўсё роўна затрымалі і дэпартавалі.

Раней мужчына быў унесены ў спіс асоб, чыё знаходжанне ў Польшчы з'яўляецца непажаданым. Аднак у Беларусі ён змяніў прозвішча, зрабіў новы пашпарт і такім чынам двойчы змог атрымаць польскую візу. Таксама ён двойчы перасякаў польска-нямецкую мяжу, карыстаючыся адсутнасцю памежнага кантролю, паведамляе Most.

Падман выявіўся 24 верасня, калі беларус спрабаваў вылецець з аэрапорта Катавіцы-Пыжовіцы ў турэцкую Анталлю. Яму прад'явілі крымінальныя абвінавачванні ў тым, што ён з мэтай атрымання візы ўвёў у зман супрацоўніка консульства Польшчы, двойчы нелегальна перасек польска-нямецкую мяжу і спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу ў Катавіцкім аэрапорце.

Камендант аддзялення памежнай службы ў Катавіцах-Пыжовіцах выдаў беларусу пастанову пакінуць Польшчу, а таксама забараніў яму ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на тры гады. Мужчыну пад канвоем даставілі на мяжу і перадалі беларускаму боку.

Каментары1

  • YT
    30.09.2024
    Распаўсюджаны фінт.

«З задавальненнем сыграла б Калеснікаву». Святлана Зелянкоўская — пра новыя ролі, Міхалка і тое, як заваблівалі вярнуцца ў Беларусь8

«З задавальненнем сыграла б Калеснікаву». Святлана Зелянкоўская — пра новыя ролі, Міхалка і тое, як заваблівалі вярнуцца ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшоў з жыцця першы муфтый Беларусі9

Ужыванне алкаголю спрыяе развіццю некаторых відаў раку1

У Скідзелі даішнікі ў пагоні стралялі па колах — аказалася, кіроўца спяшаўся на дыскатэку

З’явілася відэа, як сцвярджаецца, з месца гібелі лідара «Хезбалы» Хасана Насралы2

У Столінскім раёне гарэла царква

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына9

Дзе на карце польскага Кракава знайсці Беларусь? Вось як звязаныя з нашай краінай месцы гэтага горада2

Яшчэ аднаго беларуса не пусцілі назад у Грузію. Ён кажа, што «сядзеў ціха, плаціў падаткі і нікуды не лез»16

Паглядзіце, які святлафор з'явіўся ў Гомелі. Пакуль ён такі адзіны ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З задавальненнем сыграла б Калеснікаву». Святлана Зелянкоўская — пра новыя ролі, Міхалка і тое, як заваблівалі вярнуцца ў Беларусь8

«З задавальненнем сыграла б Калеснікаву». Святлана Зелянкоўская — пра новыя ролі, Міхалка і тое, як заваблівалі вярнуцца ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →