Грамадства77

Расчараваны прыбыткам ад «тапання хамяка» беларус паскардзіўся ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Ці спрацавала?

«Прабачце за шчырасць, але лох — не мамант, лох не вымрэ».

Мегапапулярная гульня Hamster Kombat. Фота: Office Life

Адзін з карыстальнікаў нашумелай гульні Hamster Kombat вельмі расчараваўся прыбыткам ад «тапання хамяка» і таму вырашыў звярнуцца да таварыства абароны правоў спажыўцоў Беларусі, каб тое «хоць нешта зрабіла» з усёй гэтай сітуацыяй.

«Вітаю! У мяне пытанне па хамяку, думаю, вы чулі, што ўсе тапалі хамяка. Абяцалі, што выйдуць на біржу і ўсе на гэтым заробяць. А цяпер аказалася, што курс HMSTR (унутраная крыптавалюта гульні. — «НН») амаль нулявы. Людзі сядзелі днямі і начамі, тапаючы хамяка. А ў выніку, усе намаганні ў нуль. Скажыце, ці рэальна нешта зрабіць увогуле? Ці сотні тысяч людзей проста марнавалі месяцы свайго жыцця дарэмна?» — скардзіцца карыстальнік у афіцыйную групу «Укантакце» таварыства.

Адказ юрыста ад арганізацыі не прымусіў сябе чакаць (пасля той выбачыўся за насмешку). Юрыст заявіў, што чаканні карыстальніка — гэта ягоныя праблемы, і параіў яму змяніць род дзейнасці, «а не ціскаць хамячка».

«Займіцеся нармальнай справай, а яшчэ лепш любімай справай, і ўсё ў вас будзе добра. А калі спадзявацца, што, тапаючы хамяка, вы станеце мільянерам — то, баюся, вас чакае разбітае карыта», — адзначыў юрыст таварыства абароны правоў спажыўцоў Беларусі.

Акрамя таго, з карыстальніка пачалі смяяцца і іншыя людзі. Так, пад каментарамі да допісу прагучалі рэакцыі наступнага зместу.

«Прабачце за шчырасць, але лох — не мамант, лох не вымрэ».

«Мы яшчэ ў нашай правінцыі пакемонаў не лавілі, а вы ўжо хамякоў нейкіх тапаеце».

«Вы рэальна такія існуеце, ці гэта проста ўкід?»

«Можна спінер пакруціць, кажуць, што супакойвае».

«Проста тапаць трэба ўмець. Я вось за тры месяцы тапання 100 тысяч даляраў вывеў, усё працуе».

Нагадаем, што днямі адбыўся лісцінг мегапапулярнай гульні Hamster Kombat, падчас якога гульцам пачалі выдаваць рэальныя грошы за продаж унутрыгульнявай крыптавалюты Hamster Coin (HMSTR) на біржы, якая здабывалася шляхам простага націскання (тапання) на хамяка падчас гульні. Але гульцы ў выніку засталіся расчараваныя.

Штомесячная колькасць карыстальнікаў гульні перавышае 104 мільёны чалавек. Кошт адной крыптаманеты Hamster Coin складае каля $0,1, а на самі крыптаманеты ў гульні можна купляць паляпшэнні, якія павялічваюць пасіўны прыбытак гульца.

У першую чаргу гульцы былі незадаволеныя памерам узнагароды. Да фіксацыі прагрэсу ў гульні распрацоўшчыкі паведамлялі, што галоўным паказчыкам пры размеркаванні токенаў стане паказчык пасіўнага прыбытку ў гульні.

Пасля падвядзення вынікаў высветлілася, што за 1 млн прыбытку ў гадзіну геймеры атрымалі прыкладна па 220 HMSTR, што пры сённяшнім курсе складае $2,2.

Акрамя таго, карыстальнікаў, якія выкарыстоўвалі аўтаматызаваныя спосабы здабычы манет, абвінавацілі ў чытарстве і пазбавілі ўзнагароды. Мяркуючы па каментарах у сацсетках і тэматычных тэлеграм-чатах, некаторых гульцоў абвінавацілі ў парушэнні правілаў незаслужана.

У часткі гульцоў у дадатку адлюстроўваецца паведамленне пра тое, што вывад на кашалькі Binance, OKX, Bybit і Telegram Wallet часова закрыты. Адзіны даступны спосаб вываду HMSTR-крыптабіржа EBI.

Каментары7

  • Acab
    29.09.2024
    Гэтым ўрыстам не дабегчы і не злапаць хамстэра стваральнікаў, нават каб міліцыя бэсэсэры не лянавалася "выконваць закон".
    А каб маглі б дацягціся, адказ быў бы іншы, ўжо б свалачыліся за "правы спажыўца" па судох
  • Хтосьці
    29.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Мамант
    29.09.2024
    Галадоўку аб'явіў ужо?

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам2

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву91

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

У нядзелю схаладае да +10°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам2

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →