Неймара аштрафавалі на 5 мільёнаў даляраў. І гэта не звязана з футболам
Форвард «ПСЖ» і зборнай Бразіліі Неймар быў аштрафаваны на 16 мільёнаў рэалаў (каля 5,3 млн даляраў) за работы па стварэнні штучнай сажалкі ў сваім доме ў кандамініуме на Кошта-Вердэ бліз Рыа-дэ-Жанейра, як піша G1.Globo.
У рашэнні генеральнага пракурора муніцыпалітэта Журасіяра Соўзы Мендэш да Сілвы гаворыцца, што ажыццяўлялася гэтая дзейнасць без належнага экалагічнага кантролю, што караецца штрафам у 10 мільёнаў рэалаў (3,1 мільёна даляраў). Акрамя таго, работа ажыццяўлялася без належнага дазволу (штраф 5 мільёнаў рэалаў), а таксама была знішчаная расліннасць і зроблены ўваход у возера пасля забароны (штраф — 1 мільён рэалаў).
Справаздача пра абследаванне на 46 старонках была зробленая 22 чэрвеня пасля ананімнай скаргі і была падпісаная двума біёлагамі, лесніком, санітарным лесніком, інжынерам-хімікам і акіянографам.
У гульца ёсць 20 дзён, каб падаць апеляцыю.
Неймар купіў участак 10 тыс. кв. м у 2016 годзе.
Каментары