Спорт33

Партугальскі журналіст назваў Крышціяну Раналду карысным ідыётам на службе адной з найгоршых дыктатур у свеце

Партугалец Энрыке Рапоза, аглядальнік Expresso і былы рэдактар часопіса Atlantico, падзяліўся меркаваннем пра трансфер Крышціяну Раналду ў «Аль-Наср» у Саудаўскай Аравіі, піша «Трыбуна».

Фота: Will Palmer/Sportsphoto/Allstar via Getty Images

«Праблема пачынаецца з Раналду, які стаў карысным ідыётам для адной з найгоршых у свеце дыктатур і адкрыў для іншых гульцоў магчымасць стаць карыснымі ідыётамі для дыктатуры, якая спрабуе сябе легітымізаваць.

Там ёсць такі чалавек, як Мухамед ібн Салман Аль Сауд (прэм'ер-міністр Саудаўскай Аравіі), які адбірае паўнамоцтвы ў мясцовых улад і ператварае Саудаўскую Аравію ў своеасаблівую цэнтралізаваную дыктатуру еўрапейскага тыпу. У абмен на гэта ён даў некаторыя правы жанчынам, але цяпер ён іх даў, а праз некалькі гадоў можа забраць, калі захоча.

І крыху сумна бачыць, як футбалісты — зоркі, сімвалы, прыклад для дзяцей па ўсім свеце — ператвараюцца ў карысных ідыётаў для дыктатуры. Ёсць гульцы, якія зарабляюць у Еўропе чыстымі 5, 6, 10 млн еўра, а там ім прапануюць 50, 60, 70…

Паглядзіце, што ў Еўропе адбываецца з моладдзю — яна ў роспачы. У рабочага класа няма працы. Проста паглядзіце на адчай людзей у Францыі. І трохі сюррэалістычна абмяркоўваць футбаліста, які зарабляе 60 мільёнаў, на фоне мільёнаў маладых людзей, якія аказаліся ў бязвыхадным становішчы», — заявіў Рапоза.

Нагадаем, што Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» у снежні 2022 года пасля двух дзесяцігоддзяў зорнай кар'еры ў партугальскім «Спортынгу» (2002—2003), «Манчэстэр Юнайтэд» (2003—2009, 2021—2022), «Рэале» (2009—2018) і «Ювентусе» (2018—2021). Паведамлялася, што ў Саудаўскай Аравіі ён заробіць 200 мільёнаў еўра.

Таксама ў Саудаўскую Аравію перабраліся Карым Бензема («Рэал») і Н'Гало Кантэ («Чэлсі»).

Таксама сёння з'явілася інфармацыя, што адзін з саудаўскіх клубаў прапануе 30 мільёнаў еўра 45-гадоваму італьянскаму галкіперу Джанлуіджы Буфону, які пасля зорнай кар'еры ў «Ювентусе» і двух сезонаў у ПСЖ, вярнуўся ў «Парму» (Серыя Б), дзе пачынаў кар'еру.

У той жа час Ліянэль Месі і Лука Модрыч адмовіліся пераходзіць у аравійскія клубы. Месі будзе гуляць за «Інтэр» з Маямі, а 37-гадовы Модрыч яшчэ на год працягнуў кантракт з «Рэалам».

Каментары3

  • Коист
    02.07.2023
    Вось абыякава ,калі нашы пад бчб у Soitleik Sitti занялі бронзу усе нават бабулі прыгалі ад радасці, мне зараз по...р спорт вне политики угу
  • Пппангра
    04.07.2023
    Наср табе Хрысцінка! Наср табе і ганьба!
  • Столькі грошаў забаріў а усе адно ганьбіцца за грошы
    04.07.2023
    Там жа ягоная жонка будзе абавязана быць закутана у трапкі
    Ды нават пацалунак на вуліцы нельга. 

    Ганьба

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку1

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне

«Не ведаю, з чым звязана». Ганна Бонд абураецца, што не можа расплаціцца беларускай карткай у Вільні20

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА5

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?30

На вайне загінуў чарговы расійскі генерал. Ён датычны да катавальняў у Данецку і забойства амерыканскага Z-блогера2

Праўладны палітолаг заявіў, што Польшча робіць з Беларусі ворага, бо ў яе няма касманаўтаў7

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля10

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку1

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →