Свет22

Ва Украіне знайшлі восем брытанскіх знішчальнікаў часоў Другой сусветнай. Савецкія ўлады закапалі іх у лесе, каб не плаціць за ленд-ліз

У лесе пад Кіевам раскапалі восем брытанскіх знішчальнікаў Hurricane часоў Другой сусветнай вайны. Іх пастаўка ў СССР аплачвалася ЗША па ленд-лізе. Усяго ў Савецкі Саюз было пастаўлена 3000 такіх самалётаў. Большасць іх была збітая падчас паветраных баёў ці пайшла на запчасткі.

Аднак некаторыя з іх былі зламаныя наўмысна і закапаныя пасля вайны, каб не плаціць за гэтую тэхніку ЗША. Згодна з умовамі ленд-лізу, краіна была абавязаная заплаціць за спраўнае ўзбраенне, якое засталося ва ўласнасці савецкага войска.

Як піша BBC, знойдзеныя Hurricane апынуліся пад зямлёй менавіта з гэтай прычыны. Па сутнасці, пахаваныя самалёты ўяўлялі сабой голыя каркасы. З іх было знята ўсё абсталяванне, радыёстанцыі, кулямёты і нават металічныя часткі, якія маглі пайсці на пераплаўку. Яны былі знойдзеныя з дапамогай металашукальнікаў пасля таго, як непадалёк выявілі бомбу, якая не ўзарвалася з часоў Другой сусветнай вайны.

Каментары2

  • Vv
    03.07.2023
    Расейцы - гэта ашуканцы и махляры. Не падписваць з ими нияких умоу.
  • mikola
    03.07.2023
    znisczalniki adpravic na vainu z Raseiai...

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі заапарк паказаў, што вырасла з двух медзведзянятаў-падкідышаў1

У Расіі Марына Васілеўская стала дзіцячай лялькай7

«Адна дзяўчынка страціла прытомнасць пасля ўколу проста на калідоры». Што цяпер адбываецца на Акрэсціна2

Кіраўнікі разведкі краін Захаду ўстрывожаныя «дзікімі паводзінамі» расійскіх спецслужбаў1

У Мінску зносяць адзін з будынкаў 6-й бальніцы

У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ1

Затрыманага ў Лельчыцкім раёне «дыверсанта» будуць судзіць па нечаканым артыкуле1

У расійскім Валгаградзе раней судзімы за разбой ветэран забіў ветэрана-забойцу12

Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →