Усё ж такі бою паміж Маскам і Цукербергам быць. Ён можа адбыцца ў незвычайным месцы
Ілан Маск заявіў у твітары, што яго бой з Маркам Цукербергам можа адбыцца ў Калізеі. У якасці месца правядзення мерапрыемства разглядаўся Лас-Вегас.
Дарэчы, у Лас-Вегасе ёсць тэатр «Калізей», за аснову якога пры будаўніцтве былі ўзятыя арыгінальныя пабудовы Старажытнага Рыма.
Маск таксама выклаў урывак з камедыйнага фільма пра Калізей з подпісам: «Мне трэба папрацаваць над вынослівасцю».
Трэніраваць Маска да бою будзе трохразовы ўладальнік чэмпіёнскага пояса UFC Жорж Сэн-П'ер. Тым часам бізнэсмен правёў трэніроўку з навукоўцам Лексам Фрыдманам, у якога чорны пояс па джыу-джытсу.
«Я надзвычай уражаны яго сілай, магутнасцю і ўменнем дзейнічаць як на нагах, так і на падлозе. Гэта было эпічна. Тое, як Ілан і Марк займаюцца баявымі мастацтвамі, сапраўды натхняе», — падпісаў Фрыдман фота спарынгу.
Пра магчымы бой двух тытанаў інтэрнэту стала вядома на мінулым тыдні.
Маск 22 чэрвеня апублікаваў паведамленне ў твітары, што ён «гатовы да бойкі ў клетцы» з Цукербергам. На гэта Цукерберг, кіраўнік Meta, мацярынскай кампаніі фэйсбука і інстаграма, апублікаваў скрыншот твіта Маска з каментаром: «Паведаміце, дзе сустрэнемся».
На пытанне Цукерберга Маск даслаў адказ: «Актагон (арэна-васьмікутнік) у Вегасе».
На наступны дзень у твітар прыйшла мама Маска і сказала, што бой будзе адменены.
Але здаецца, яе ніхто не слухае.
Каментары
шоу маст гоу он