Мэй Маск. Фота: Stefania D'Alessandro/Getty Images

Мэй Маск. Фота: Stefania D'Alessandro/Getty Images

«Я сапраўды адмяніла бой. Я ім яшчэ не сказала. Але я працягну казаць, што бой адмяняецца, на ўсялякі выпадак…» — напісала Мэй Маск.

Сын у адказ паставіў смайлік.

У наступным допісе Мэй папрасіла, каб бой не заахвочвалі.

Учора паведамлялася, што два самыя вядомыя ў свеце тэхналагічныя мільярдэры — Ілан Маск і Марк Цукерберг — дамовіліся пазмагацца адзін з адным у традыцыйнай клетцы для баёў змяшаных адзінаборстваў. 

Маск апублікаваў паведамленне ў твітары, што ён «гатовы да бойкі ў клетцы» з Цукербергам. На гэта Цукерберг, кіраўнік Meta, мацярынскай кампаніі фэйсбука і інстаграма, апублікаваў скрыншот твіта Маска з каментаром: «Паведаміце, дзе сустрэнемся».

Прадстаўнік кампаніі Meta сказаў Бі-бі-сі, што «гэтая гісторыя ў тлумачэннях не мае патрэбы».

На пытанне Цукерберга Маск даслаў адказ: «Актагон (васьмікутнік) у Вегасе».

Чытайце таксама:

Бой стагоддзя: Маск і Цукерберг пагадзіліся пазмагацца ў клетцы. І гэта не жарт

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2