Грамадства

Чаму «пазітыўнае выхаванне» павінна ўключаць у сябе таксама і пакаранне

Ваш малы ўпаў у істэрыку і вы думаеце, як на гэта рэагаваць? Псіхолагі і сем'і па-ранейшаму разыходзяцца ў меркаваннях адносна «выхавання з абмежаваннямі» і «бессанкцыйнага выхавання», якое яшчэ называюць «пазітыўным».

how to react to children's bad behavior как реагировать если ребенок истерит
Фота: Наша Ніва

Напэўна, кожны чалавек пагодзіцца з тым, што выхаваўчы працэс павінен быць пазбаўлены фізічнага і псіхалагічнага гвалту. Жорсткасць мінулых стагоддзяў сапраўды палохае, а дыяпазон бязлітасных карных метадаў амаль бясконцы: ад бізуна да стаяння ў куце на крупах. The Conversation разбірае, як знайсці баланс між усёдазволенасцю і хатняй тыраніяй. 

Школы без абмежаванняў: гісторыя няўдалай утопіі

Варта згадаць, што прынамсі адна школа, свабодная ад прымусу і пакарання, ужо існавала ў 1920-я ў горадзе Гамбург. Швейцарскі педагог Якаб Роберт Шміт расказвае пра гэты дзіўны досвед: «З першых дзён настаўнікі казалі сваім вучням, што больш не будзе ніякіх пакаранняў і санкцый, больш не будзе размоў пра забароны або нейкія правілы, якія могуць перашкодзіць ім карыстацца сваёй поўнай свабодай». Гамбургскія настаўнікі лічылі, што толькі свабода, якая разумеецца як адсутнасць абмежаванняў, можа адкрыць скарбы дзяцінства.

У сваёй найбольш радыкальнай форме гэты эксперымент увасабляў утопію выхавальнай прасторы, свабоднай ад усіх формаў абмежаванняў. Як пісалі сведкі, скончылася гэта аглушальным правалам. Па словах таго ж Шміта, Курт Цэйдлер, адзін з самых зацятых прыхільнікаў руху, мусіў не без суму прызнаць, што ўсюды, дзе людзі дазвалялі сабе кіравацца бязмежным даверам у дачыненні да дзяцей, да іх сілы волі і цвёрдасці іх інстынктаў […], бачылі «фармаванне бандаў некантраляваных дзяцей».

Лагічная выснова з падобных эксперыментаў у тым, што дзяцей трэба накіроўваць, а часам і прымушаць. Няпростая задача па выхаванні патрабуе перш за ўсё заахвочвання, падтрымкі і ўдзячнасці, але гэта, відаць, не можа адбывацца без забаронаў.

Выхаваўчае ўздзеянне пакарання

Часцяком школы, якія сцвярджаюць, што ў іх сценах не ўжываюцца ніякія санкцыі, насамрэч прымаюць толькі невялікую колькасць вучняў альбо нават спецыяльна адабраных дзяцей. Да таго ж былі прыклады, калі адукацыйныя ўстановы хавалі сваю карную практыку за так званымі «натуральнымі» санкцыямі. Нарэшце, існавалі і школы, у якіх дарослыя пазбавіліся права пакаранняў, пры гэтым перадаўшы яго дзецям.

Напрыклад, школа Casa dei Bambini папулярнай італійскай лекаркі і педагога Марыі Мантэсоры (найбольш вядомай сваёй унікальнай педагагічнай сістэмай, заснаванай на ідэі свабоднага выхавання) адзначала ў сваіх унутраных правілах 1913 года, што «некіраваныя», «неахайныя і брудныя» дзеці будуць выключаныя са школы. Былі таксама санкцыі і ў школе Summerhill, заснаванай у 1921 годзе шатландскім педагогам Аляксандрам Нілам, якая па задуме павінна была быць «месцам свабоды»: штрафы, папярэджанні і абавязкі там размяркоўвалі… іншыя дзеці, якія дзейнічалі ў якасці своеасаблівай судовай інстанцыі.

Звычайна выхаваўчыя санкцыі маюць тры мэты: пацвярджэнне агульнапрынятага правіла; усведамленне маладым чалавекам сваёй адказнасці; дэманстрацыя межаў, якія не варта перасякаць.

Выхаваўчая санкцыя на імгненне прыпыняла некаторыя натуральныя правы. Гэта часова звужае поле магчымасцяў чалавека: «Я больш не буду з табой размаўляць, таму што ты ўвесь вечар гаварыў непрыемныя рэчы»; «Я перастану вам дапамагаць, таму што вы не робіце таго, што павінны, вы не выконваеце ўмовы кантракта».

Але не варта рабіць пакаранне расплатай ці пакаяннем. Штрафы маюць існаваць не для таго, каб прычыняць боль, а для таго, каб мець сэнс. Яны таксама могуць пры пэўных абставінах прыняць аднаўленчую форму: «Ты ўвесь час дастаеш малога са сваімі правіламі, то ж цяпер трэба паказаць яму, што такое быць дарослым, і дапамагчы яму з хатнім заданнем». Аднаўленне — гэта не толькі выпраўленне чагосьці, але гэта таксама — і перш за ўсё — выпраўленне і аднаўленне для кагосьці.

Правіла, абмежаванне і гарантыя правоў

Пацярпелая крах ідэалогія свабоднага выхавання (без прымусаў і без пакаранняў) вяртаецца сёння абноўленай у выглядзе «пазітыўнага выхавання». Як адзначае Дэніс Джэфры, прафесар адукацыі з Laval University у канадскім Квебеку, пачынаць варта з перайменавання тэрмінаў. У першую чаргу маецца на ўвазе гульня словамі: «настаўнік» ператвараецца ў «трэнера» (або ў «куратара», «памочніка», «мадэратара»); «правіла» пачынае называцца «чаканнем» (тое, што чакаецца ад малога); «пакаранне» стае «наступствам».

Вылучаюцца тры вымярэнні ідэі правіла як такога:

  • Правіла азначае рэгулярнасць — гэта тое, што паўтараецца на рэгулярнай аснове, у тым сэнсе, што яно прадказальнае;
  • Правіла абмяжоўвае пэўныя правы ці дзеянні;
  • І апошняе, але не менш важнае, гэта гарантыі гэтых правоў. Выхаванне — гэта не распрацоўка хітрыкаў, каб схаваць сацыяльныя правілы пад нібыта натуральнымі абмежаваннямі, як меркаваў французскі філосаф эпохі Асветніцтва Жан-Жак Русо. Выхоўваць — значыць перавесці дзіця ад грэцкай рэлігійнай канцэпцыі правіла Феміды да прававой канцэпцыі Номас. 

Феміда — багіня і ўвасабленне справядлівасці, боскага парадку, закону і звычаю — азначае «боскі закон», а не чалавечы; літаральна «тое, што вызначана». Гэтая канцэпцыя заўсёды рэлігійная. Правіла непазбежна ўспрымаецца дзіцем як трансцэндэнтны і нязменны аўтарытэт. Гэта ўспрымаецца як мяжа іх планаў і жаданняў. Уражальнае і жахлівае, правіла заахвочвае, як гэта ні парадаксальна, да гульні і трансгрэсіі (пераходу мяжы паміж магчымым і немагчымым, а ў выпадку з дзіцём — між дазволеным і недазволеным).

Номас жа — грэцкі тэрмін, які таксама абазначае закон (а яшчэ звычай, пагадненне). У Старажытнай Грэцыі так называлі прававыя нормы. Сталенне ў гэтым выпадку азначае адкрыццё прававой канцэпцыі.

Так дзеці маюць усвядоміць, што яны могуць удзельнічаць у пабудове правіла. Хоць пэўнае правіла і было распрацаванае кімсьці іншым раней і з гэтай прычыны набывае форму трансцэндэнтнасці (ці то «рэлігійнасці»), але гэтую трансцэндэнтнасць можна змяніць, палепшыць або адаптаваць. Гэта важна, бо ў гэтым выпадку правіла ўспрымаецца не як абмежаванне, а больш як сувязь, якая звязвае нас, патрабуючы аднолькавых абавязкаў і гарантуючы аднолькавыя правы. Сэнс выхаваўчай працы заключаецца якраз у тым, каб прыцягнуць кожнае дзіця да мірных і разумных адносін з правіламі.

Чытайце таксама:

Як выхаваць у дзяцей уменне «правільна» злаваць

Чаму дзеці дрэнна сябе паводзяць, калі стаміліся

Як малым расказаць пра гісторыю Беларусі? На ютуб-канале «Бэйбус» з'явіўся адмысловы мультсерыял

Каментары

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →