Здарэнні22

Таксіст спрабаваў аб'ехаць барсука. І жывёла загінула, і аўтамабіль перакуліўся

Здарэнне адбылося а 21-й гадзіне на дарозе Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна, як паведамляе гродзенская міліцыя.

30-гадовы хлопец ехаў за рулём таксі. На 207-м кіламетры на дарогу выбег барсук. Каб пазбегнуць наезду кіроўца крутануў руль у правы бок, зачапіў абочыну і страціў кіраванне, у выніку з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Дзікая жывёла на месцы аварыі загінула, а вось кіроўца, на шчасце, сур'ёзных траўмаў не атрымаў. Пасажыраў у аўтамабілі таксі не было.

Аналізуючы падобныя аварыі, можна сцвярджаць, што найбольш эфектыўнай парадай для кіроўцы ў сітуацыі, калі на дарогу выбегла жывёла, будзе тармажэнне без змены кірунку руху.

Каментары2

  • дочка Максима Дизайнера
    27.06.2023
    можна сцвярджаць, што найбольш эфектыўнай парадай для кіроўцы ў сітуацыі, калі на дарогу выбегла жывёла, будзе тармажэнне без змены кірунку руху.

    какбэ лагична и справядлива...
  • мантаж метро
    27.06.2023
    дочка Максима Дизайнера, ну дык інструктары па кіраванні так і вучаць. Але ж рэфлексы, туды іх...

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →