У тэлеграм-канале Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі паведамілі, што прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерый Сахашчык цяпер знаходзіцца на Данбасе, дзе выконвае баявыя задачы разам з дэсантна-штурмавой ротай.
У інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу Espreso Валерый Сахашчык адказаў на пытанне пра асобную беларускую дэсантна-штурмавую роту ў складзе УСУ, яе ўкамплектаванасць і вынікі:
«Тэхнічная аснашчанасць добрая. Ужо другі месяц асобная дэсантна-штурмавая рота выконвае баявыя задачы. У нас цалкам нармальна атрымліваецца. Я рабіў так, каб інфармацыі пра яе было як мага менш. Але, мяркую, [Лукашэнка] ўзрадуецца, калі даведаецца аб яе існаванні».
Кіраўнік «Паспалітага рушэння» расказаў, чые загады яны гатовыя выконваць і з кім кантактуюць
Пазняк: Я паспрыяў Сахашчыку, даў яму шмат авансаў. На жаль, ён іх не апраўдаў
«Ён зноў пачаў гаварыць пра Расею і агентаў, а я проста сядзела і глядзела на яго як закаханая». Прэс-сакратарка Сахашчыка расказала пра сябе, шэфа і Зянона Пазняка
Каментары