У Ратамцы прадаюць конны клуб. Аб'ект уключае ў сябе гатэль, рэстаран, офісы, канферэнц-залы, стайню і крыты манеж. Пачатковая цана — 3,8 млн даляраў, паведаміў Realt.by.
У аб'яве аб продажы гаворыцца, што гэта ўнікальны комплекс, адзіны ў сваім родзе ў Беларусі. Унікальнасць праекта — у тым, што ён аб'ядноўвае ў сабе адразу некалькі кірункаў: гасцінічна-рэстаранны бізнэс, офісныя памяшканні, канферэнц-залы і конны клуб, а таксама з'яўляецца месцам для адпачынку.
Конны клуб займае зямельны ўчастак 0,8501 га. Плошча аб'ектаў — 2968 кв. м, на тэрыторыі ёсць штучнае возера з альтанкамі. Таксама аб'ект уключае ў сябе ўсе неабходныя памяшканні для жакеяў і коннікаў.
Каментары