Эканоміка11

У Гомелі збіраліся будаваць аквапарк, але замест яго паўстане аб'ект «Газпрама»

Старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў расказаў пра перспектывы будаўніцтва аквапарку ў Гомелі. Участак пад яго быў зарэзерваваны яшчэ ў 2013 годзе, аднак да гэтага часу так і не знайшлі інвестара. Цяпер жа, як выглядае, планы ўвогуле памяняліся, піша «Флагшток».

Участак, выдзелены 10 гадоў таму пад будаўніцтва аквапарку ў Гомелі
Участак, выдзелены 10 гадоў таму пад будаўніцтва аквапарку ў Гомелі

На пачатковым этапе праект Гомельскага аквапарку прадугледжваў наяўнасць басейна, фітнэс-клуба, сцяны для скалалажання, парных і сухіх саун, комплексу атракцыёнаў, водных горак, трэнажорнай залы, сеткі дробнарознічнага гандлю, кропак харчавання, уключаючы міні-бары на вадзе, кафэ і рэстараны. Агульны кошт праекта ацэньваўся ў 14 млн даляраў.

Яшчэ ў мінулым годзе былы інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук называў будаўніцтва аквапарку адным з найбольш перспектыўных месцаў прыцягнення інвестыцый у Гомель, тады ж адбыўся аўкцыён па продажы права арэнды зямельнага ўчастка. Аднак неўзабаве пакупнік адмовіўся ад рэалізацыі здзелкі.

Сёння старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў у перспектывы знаходжання інвестара пад такі праект ужо не верыць. Паводле яго, самы рэальны выхад на сёння — пабудаваць спартыўна-аздараўленчы комплекс з аквазонай, а аматарам водных забаў чыноўнік парэкамендаваў ездзіць у Мінск.

Таксама чыноўнік паведаміў, што цяпер вядуцца перамовы аб будаўніцтве аб'екта з удзелам «Газпрама».

Каментары1

  • Кучер
    07.04.2023
    Всё для народа.

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай3

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА6

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны3

«Мы ўдыхнулі новае жыццё ў гэта месца». На Валожыншчыне сям'я ратуе рэдкіх коней і стогадовы сад5

У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў малады хлопец

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу3

Каля мінскага вакзала знайшлі «Вела Хаціка». Пра што гаворка?2

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі10

Былы вагнеравец расказвае дзецям пра сямейныя каштоўнасці. Яго судзілі якраз за забойства цэлай сям’і8

Такарчук: Я прашу маму і ўсіх прашу пісаць на памілаванне. Трэба выйсці любой цаной8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай3

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →