Здарэнні

На мяжы затрымалі партыю адзення з Нямеччыны на 2 мільёны рублёў

Буйную партыю адзення, абутку і касметыкі агульным коштам больш за 2 мільёны рублёў спрабавалі незаконна ўвезці з Нямеччыны. Каб зэканоміць на мытных плацяжах больш за паўмільёна рублёў, у дакументах не пазначылі часткі тавараў, пра гэта паведамляе Мытны камітэт.

Фота: Мытны камітэт

Два грузавыя аўтамабілі, якія належаць казахскаму перавозчыку, заехалі на тэрыторыю ЕАЭС праз пункт пропуску «Грыгораўшчына».

Згодна з дакументамі ў грузавіках перамяшчалі брэндавае адзенне, абутак і касметыку. Пры правядзенні мытнага надгляду віцебскія мытнікі высветлілі, што фактычная колькасць тавараў, якая знаходзілася ў двух транспартных сродках, аказалася больш за заяўленую ў дакументах на 20 тысяч адзінак.

Недакладныя звесткі пра груз дазволілі б знізіць памер выплаты мытных плацяжоў агулам на 550 тысяч рублёў.

У выніку распачатыя адміністрацыйныя працэсы (недэклараванне або даванне недакладных звестак пра тавары).

Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Каментары

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава17

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава17

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →