Эканоміка

Якія змены прадугледжваюцца новымі генпланамі гарадоў-спадарожнікаў Мінска?

22 мая Лукашэнка сваім указам зацвердзіў новыя генеральныя планы трох гарадоў-спадарожнікаў Мінска: Фаніпаля, Смалявічаў і Рудзенска. Якіх змен зараз чакаць гэтым гарадам, напісала агенцтва «Мінск-Навіны».

Пасёлак Дружны пад Рудзенскам

Найбольш значныя перамены адбудуцца ў Смалявічах: у параўнанні з ранейшымі планамі цяпер прапануецца павялічыць насельніцтва горада амаль удвая. У той жа час у Фаніпалі глабальных перамен не прадбачыцца, а ў Рудзенску генплан увогуле перагледжаны ў адваротны бок.

Смалявічы

Па ранейшай версіі генплана насельніцтва горада да 2030 года павінна было б скласці 30 тысяч чалавек. Але сёння прапануецца павялічыць колькасць да 50 тысяч чалавек. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара «БелНДІП горадабудаўніцтва» Юрый Віннікаў.

«Плануецца, што прыкладна 70% жыхароў змогуць працаваць у Смалявічах у сферы абслугоўвання альбо ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», — сказаў ён, заўважыўшы, што толькі 30% жыхароў Смалявічаў будуць ездзіць на працу ў Мінск.

Рудзенск

Раней стаяла задача павялічыць плошчу горада з 0,4 да 2,4 тысячы га, насельніцтва — з 11,5 да 81 тысячы чалавек. Паводле новага генплана насельніцтва горада-спадарожніка складзе, аднак, толькі 41 тысячу чалавек.

«Ёсць агульныя лічбы планаванага насельніцтва па ўсіх спадарожніках сталіцы — гэта 120 тысяч чалавек. Іх трэба раўнамерна размеркаваць па шасці гарадах», — растлумачыў логіку гэтага рашэння Віннікаў.

Распрацоўшчыкі генпланаў у 2014-м прымалі таксама пад увагу абмежаванні для развіцця некаторых гарадоў. Напрыклад, Смалявічам пад забудову патрэбныя былі дадатковыя землі. Як адзначыў Віннікаў, яны вакол горада высакабальныя сельскагаспадарчыя, на іх засваенне была строгая забарона. Таму для гэтага спадарожніка заклалі лічбы меншыя, чым хацелася б.

«А вакол Рудзенска размешчаныя самыя нізкабальныя землі. Мы разлічвалі, што іх будзе прасцей далучыць да горада. Значыць, з'явіцца прыстойны тэрытарыяльны рэзерв для развіцця, а з ім — і для павелічэння насельніцтва», — лічыць спецыяліст.

Аднак аказалася, што ў цэлым Рудзенск — горад больш складаны для засваення. Ён і далей ад Мінска, і прыродныя ўмовы там спецыфічныя. Таму план развіцця быў перагледжаны.

Фаніпаль

Глабальных перамен у гэтым горадзе-спадарожніку Мінска чакаць не варта. Гаворка ідзе толькі пра аптымізацыю ранейшага генплана.

«Калі раней мы істотна змянялі параметры горада, то цяпер палічылі, што такія грунтоўныя перамены не патрабуюцца. Таму што тэрыторыі для асваення і развіцця абмежаваныя, — расказаў Юрый Віннікаў. — Гарадская забудова размешчаная паміж аўтадарогай Р-1 і чыгункай, да якой з другога боку прымыкае прамысловая зона. Развіццё горада-спадарожніка ў бок Мінска таксама праблематычна ў сувязі з наяўнасцю радовішчаў будаўнічых матэрыялаў (пяску, гліны)».

Аднак па новым генплане Фаніпаль усё ж «прырасце» з 17,5 да 29 тысяч чалавек. Плошча горада павялічыцца пераважна на паўднёвай ускраіне за кошт далучэння сельскагаспадарчых зямель.

Каментары

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА25

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

Новая хваля палітычных арыштаў у Гомелі: што вядома

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА25

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →