Расейцы атакавалі Адэсу «Шахедамі». Трое загінулых, больш за 10 параненых
Над Адэскай воблаcцю падчас варожай атакі БПЛА сіламі супрацьпаветранай абароны ўсе «Шахеды» былі знішчаныя, але ў выніку падзення абломкаў адбыўся пажар, загінула тры цывільныя асобы, больш за 10 атрымалі раненні.
На месцы здарэння адбыўся пажар плошчай 50 кв. м, які ліквідавалі, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на аператыўнае камандаванне «Поўдзень».
Акрамя таго, выбуховай хваляй пашкоджана некалькі шматкватэрных дамоў вакол.
Каментары