Вайна66

«Мяне тройчы спрабавалі расстраляць». Падпалкоўнік, якога ўзялі ў палон «вагнераўцы», расказаў сваю версію падзей

Тэлеграм-канал «База» апублікаваў відэа з былым камандзірам 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны РФ, падпалкоўнікам Раманам Венявіціным, які стаў знакамітым тым, што трапіў у палон да «вагнераўцаў». Венявіцін расказаў, што ён ваяваў у Чачні і Сірыі, цалкам падтрымлівае вайну ва Украіне, выказвае ўпэўненасць, што Расія пераможа, і дзеліцца сваёй версіяй сутычкі з ПВК «Вагнер». 

Камандзір 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны РФ Раман Венявіцін

«Як адбылося маё паланенне: я абʼязджаў свае падраздзяленні і перадавыя парадкі, шлях мне загарадзілі супрацоўнікі ПВК. Для гэтага не было падстаў. Цярпець гэта я, як баявы афіцэр, не збіраўся.

У выніку супрацоўнікі «Вагнера» былі раззброеныя і адпраўленыя ў вядомым кірунку: на х*й яны былі пасланыя», — кажа падпалкоўнік.

 Але яго паланілі, кажа ён, і катавалі.

«Мяне паланілі, трымалі ў склепе, здзекаваліся так, як не здзекаваўся б любы азлоблены рускі салдат з палоннага салдата УСУ. Мяне збілі, не давалі спаць, тры разы за ноч мяне проста вывалаквалі са склепа і спрабавалі расстраляць. Відэа з маім допытам — гэта вынік ціску», — тлумачыць ён.

Ён цяпер ужо адмаўляе, што 72-я брыгада мініравала тылы ПВК «Вагнер» (пра гэта ён прызнаваўся на відэа, апублікаваным ПВК).

«Гэта трызненне сівой кабылы, гэта ўсё пі***ж. Гэта не тылы «Вагнера», гэта зона адказнасці 72-й брыгады. Гэта заява — гэта прадукт запалёнага розуму і піяр-службы «Вагнера» і спроба атакі на кіраўніцтва Мінабароны», — працягвае падпалкоўнік. 

Ён кажа, што ад пачатку вайны з «вагнераўцамі» былі напружаныя стасункі. 

«Напружанасць з «вагнерамі» ў мяне і маёй брыгады пачаліся з першых дзён перакідання нас на Арцёмаўскі кірунак (так ён называе Бахмут — НН).

Байцы ПВК «Вагнер» выкралі два танкі Т-80, чатыры гарматы, «Камаз», БМП», — сцвярджае Венявіцін.

«Быў выпадак, звязаны з пагрозай фізічнай расправы над байцамі роты РЭБ, якіх абяцалі акружыць і «абнуліць» толькі за тое, што яны працавалі не так, як хацелася «вагнерам». Быў выкрадзены старшына аднаго з нашых батальёнаў, яго мучылі, катавалі, пырскалі ў вочы кіслатой, аблівалі бензінам. Быў выкрадзены начальнік штаба, якога збілі і выкінулі звязаным у раёне баявых дзеянняў», — пералічае Венявіцін. 

Ён прыводзіць і яшчэ адзін выпадак. «У красавіку — маі на маім участку адказнасці абмяркоўвалі абуральны выпадак, калі байца з суседняга злучэння «апусцілі», і той ад бязвыхаднасці проста скончыў жыццё самагубствам. Былі выпадкі, калі байцоў выкрадалі і спрабавалі памяняць іх на боепрыпасы», — кажа ён. 

Падпалкоўнік назваў існаванне ПВК махноўшчынай і звярнуўся да Прыгожына: «Яўген Віктаравіч, вы займаецеся дыскрэдытацыяй УС РФ».

Венявіцін кажа, што падтрымлівае «спецаперацыю», Расія, паводле яго, пераможа ў «гэтай вайне з Украінай і НАТА», «дзякуючы яднанню вакол прэзідэнта РФ і ўзброеных сіл». 

«Мы яшчэ прымусім пашкадаваць пра свае рашэнні кааліцыю заходніх краін», — нечакана скончыў прамову падпалкоўнік. 

4 чэрвеня прэс-служба кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына ў сваім тэлеграм-канале выклала відэа з палонным расійскім падпалкоўнікам. Той падчас допыту прызнае віну за напад яго салдат на «вагнераўцаў», бо сам быў у той момант «у стане алкагольнага ап'янення» і пры гэтым адчуваў «асабістую варожасць» да наймітаў. 

Каментары6

  • 3.2.1
    08.06.2023
    обнуляйся, дурач0к
  • 100%
    08.06.2023
    Дрэнна,што не расстраляли....:(
  • a.hto.tam.idze
    08.06.2023
    Тры разы спрабавалі расстраляць, але кожны раз кулі праціналі галаву і не прычынялі шкоды. Урэшце, вагнераўцы ўцямілі, дзе ў расейскага палкоўніка знаходзяцца мазгі.  У чацвёрты раз стрэльбу прыставілі да дупы, але падаспелі паплечнікі і выратавалі жыццё і розум свайго камандзіра. 

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»3

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт, які ляцеў з Осла ў Малагу, вымушана сеў у Даніі з-за мышы

Колькі разоў на дзень трэба есці і як шмат вады піць? Адказ вас можа здзівіць6

Рэкордная колькасць расіян выказалася за завяршэнне вайны без дасягнення мэтаў Пуціна9

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»3

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →