СК заявіў, што гаварыць пра дакладную колькасць загінулых і пацярпелых на Светлагорскім ЦКК рана
Следчыя пакуль не маюць доступу да усёй пашкоджанай тэрыторыі. Магчыма, пад заваламі яшчэ ёсць людзі.
«Частка тэрыторыі яшчэ недаступная для паўнавартаснага агляду. Цяпер казаць пра дакладную колькасць пацярпелых і загінулых заўчасна», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.
Супрацоўнікі Следчага камітэта працуюць на месцы здарэння на тэрыторыі Светлагорскага ЦКК.
Следчыя дапытваюць інжынерна-тэхнічных работнікаў камбіната і кіраўнікоў, якія былі задзейнічаныя на вытворчасці. Адбіраецца дакументацыя, якая рэгламентуе правядзенне вытворчых і рамонтных работ, табелі працоўнага часу і іншая неабходная для следства дакументацыя.
Сёння днём выбух адбыўся на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Прынамсі тры чалавекі загінулі.
Каментары