У Мінску работнікі МНС выратавалі качанятаў, якія праваліліся ў каналізацыйны люк
Здарэнне адбылося ў мікрараёне Лебядзіны а 6-й раніцы 2 чэрвеня.
Стэфанія Кастэнка звярнула ўвагу на тое, што качка бегае вакол ліўневай каналізацыі, заглядае ў люк і адчайна крычыць. Дзяўчына зірнула ўніз і пабачыла ўнутры вывадак качанятаў.
Мінчанка патэлефанавала ў МНС, ратавальнікі хутка прыехалі. Дасталі рашотку, спусціліся ўнутр і дасталі качанятаў. А потым злавілі маму-качку, каб данесці да найбліжэйшага вадаёма.
Ратавальнікі зазначылі, што ўпершыню бачаць такую адказную маму-качку.
Чытайце таксама:
Каментары