Аб'ект упаў каля вёскі Таваркава.
Пра гэта паведаміў губернатар Калужскай вобласці Уладзіслаў Шапша.
«Сёння ў 10:11 у Дзяржынскім раёне Калужскай вобласці, у полі каля пасёлка Таваркава ўпаў неапазнаны аб'ект, у выніку чаго прагучаў выбух і ўтварылася варонка з наступным узгараннем травы», — напісаў ён.
Шапша сцвярджае, што «аб'екты эканомікі і жылыя дамы не пашкоджаныя», пацярпелых няма.
Выданне «7х7» піша са спасылкай на мясцовых жыхароў, што яны чулі два выбухі — у раёне пасёлкаў Таваркава і Палатняны Завод.
Каментары