Вайна

УСУ рухаюцца да Бахмута, за суткі прасунуліся на 150—1700 метраў

Абаронцы Украіны прасунуліся наперад на Бахмуцкім напрамку на адлегласць ад 150 да 1700 метраў за суткі, знішчыўшы ў баях 130 акупантаў і ўзяўшы чатырох палонных. Пра гэта заявіў спікер Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты ў эфіры тэлемарафону 18 мая, піша «Украінская праўда».

«Бахмут застаецца эпіцэнтрам баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны… У ходзе баёў нашы падраздзяленні, нягледзячы на тое, што няма цяпер перавагі ў асабовым складзе, снарадах і тэхніцы, працягваюць прасоўвацца на флангах. Адлегласць за суткі ад 150 да 1700 м удалося нам прайсці».

Ён дадаў, што акупанты вымушаныя бегчы, калі «ім добра насыпаюць».

У той жа час Чараваты адзначыў, што праціўнік усё ж спрабуе ўзяць амаль цалкам знішчаны ім жа Бахмут.

У прыватнасці, расіяне 487 разоў ударылі са ствольнай і рэактыўнай артылерыі па ўкраінскіх пазіцыях. Таксама адбылося 25 баявых сутыкненняў, 6 авіяналётаў.

Абаронцы ў баях знішчылі 130 акупантаў і 4 узялі ў палон. Яшчэ 145 захопнікаў атрымалі раненні.

Каментары

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін7

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

«Двойчы атрымлівала па «шапцы», калі працавала да 8-9 вечара». Пра што марыць беларуска ў Швецыі

Віцэ-прэм'ер Снапкоў: розніца цэн у Беларусі і Расіі выклікае нервовасць4

Міліцыянта, які расказаў пра збіццё людзей у РУУС, завочна асудзілі на 15 гадоў9

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай3

Курсы Streamline падалі на ліквідацыю8

У Пінскім раёне дзіця запраўляла трымер, скончылася кепска2

Беларуска матэматычна даказала, што купляць бульбу больш выгадна, чым вырошчваць. У каментарах гарачыя спрэчкі17

Памерла Ларыса Рыжкова1

Як зменяцца стаўкі адзінага падатку для ІП і самазанятых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін7

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →