Вайна55

Адгарадзіцца ад РФ 100-кіламетровай зонай бяспекі: галоўны разведчык Украіны назваў адну з мэт вайны

Кіраўнік вайсковай разведкі (ГУР) Украіны Кірыл Буданаў заявіў што адна з галоўных умоў заканчэння вайны — стварэнне дэмілітарызаванай зоны паміж Расіяй і Украінай шырынёй не менш за 100 кіламетраў. «Гэта наша мэта», — сказаў Буданаў у інтэрв'ю ўкраінскаму каналу «Ісландыя».

Кірыл Буданаў. Скрыншот відэа канала «Ісландыя»

Ён патлумачыў, што лічыць такую дыстанцыю аптымальнай, бо з яе будзе немагчыма наносіць эфектыўныя ўдары па Украіне звычайнымі сродкамі.

Стварэнне такой зоны Буданаў лічыць неабходнай мерай абароны, бо палітычная мадэль у Расіі, на яго думку, наўрад ці зменіцца нават пасля Пуціна: прыйдзе новы тыран з новымі амбіцыямі.

У тым жа інтэрв'ю кіраўнік ГУР сказаў, што на гэтым этапе вайны можна з упэўненасцю казаць, што расійская армія выдыхнулася.

Паводле яго слоў, колькасць яе асабовага складу ўсё яшчэ вялікая і чалавечых рэсурсаў у Расіі хопіць яшчэ на нявызначаны час, але якасць расійскай арміі вычарпана — як з пункту гледжання ваеннай падрыхтоўкі, так і ў плане тэхнікі і ўзбраенняў.

Каментары5

  • Мутнаваты чувак
    17.05.2023
    Аднаго не разумею: адкуль у яго час кожны дзень даваць интэрвью? Не кажучы пра тое што разведчыки каста выбраная, трымаюцца у ценю. Нейки ен мутнаваты.
  • Спроси в соседнем кабинете
    17.05.2023
    Мутнаваты чувак, спроси это у тефтеля - он каждую неделю интервью раздает и практически не вылазит со студии бт, где по заказу из гэбни чуть ли не каждую неделю снимают «боевики» для их хозяина.
  • You ask
    17.05.2023
    Спроси в соседнем кабинете,,........... ты спытайся, кали табе трэба. Я пра буданава пытауся. И яшчэ - кдб гэта аналаг сбу, а не выведки. Pay attention, xiao gou!

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →