Грамадства88

Пракуратура расказала, чаму прызналі «экстрэмісцкімі» паблікі «чайлдфры»

Нядаўна ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма рашэннем суда Савецкага раёна Мінска патрапілі тэлеграм-каналы «Антынаталізм, чайлдфры, чайлдхэйтэры etc» і «Чайлдфры», суполка «Чайлдфры. Эліта грамадства» ў фэйсбуку, паблік «Чайлдфры» ва ўкантакце і акаўнт «Чайлдфры» ў інстаграме. Як паведамілі ў пракуратуры, такое рашэнне прынятае па іх заяве.

У такіх пабліках нараджэнне і выхаванне дзяцей нібыта прадстаўленыя як «негатыўныя з'явы», паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.

«Інфармацыйная прадукцыя названых рэсурсаў накіраваная на распальванне варожасці ў дачыненні да дзіцячага насельніцтва і бацькоў, заклікае да штучнага перапынення цяжарнасці. Публічна дэманструе цынічныя і жорсткія спосабы абыходжання з дзецьмі. Нараджэнне і выхаванне дзяцей на гэтых рэсурсах падаюцца як негатыўныя з'явы», — сцвярджаюць у ведамстве.

Прыхільнікаў плыні чайлдфры, то-бок свядомага нежадання мець дзяцей, падчас свайго сакавіцкага паслання Нацыянальнаму сходу запатрабаваў абвясціць па-за законам Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэта падхапілі драбнейшыя чыноўнікі і прапагандысты. Заява пракуратуры і наступнае рашэнне падкантрольнага ўладам суда відавочна — наступствы гэтай кампаніі.

Каментары8

  • Снид
    15.05.2023
    жаба и гадюка
  • Простая лёгіка
    16.05.2023
    Натуральна й зразумела, што людзі ня хочуць мець дзяцей, калі ня могуць іх сабе дазволіць і ня бачаць для іх здаровае будучыні. У пуцінскай Расеі і лукашэнкаўскай Беларусі здарвовае будучыні няма. Людзі хочуць свабоды й дабрабыту, а ня рабства й  галечы. Са свабодай і дабрабытам яны могуць і будуць будаваць сем'і. Дыктатуры не здаровыя для сямейнага жыцьця. Экстрэмісцкія ідэалогіі дыктатур наносяць шкоду сем'ям.
  • Анфиса
    16.05.2023
    Kotya, какую демографию они там поднимут? Они там скорее приобщаются чайлдфри и однополым. Европа вымирает, и если честно, то и х… р с ней.

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →