Два беспілотнікі атакавалі вайсковы палігон у Варонежскай вобласці Расіі
Гэта адбылося сёння ноччу, паведамляе «База».
Два БПЛА, начыненыя выбухоўкай, падляцелі да палігона і ўзарваліся пры падзенні. Паводле афіцыйных звестак, якія могуць быць падманныя, пацярпела каля 14 вайскоўцаў.
Таксама паведамляецца, што ў Курскай вобласці збіты беспілотнік. Яго абломкі ўпалі на прыватны дом у вёсцы Талмачова. Пацярпелых няма.
Яшчэ адзін беспілотнік выбухнуў і ў вёсцы Альхаватка Белгародскай вобласці. У выніку выбуху былі пашкоджаны два дамы, бібліятэка, пошта і аўтамабіль.
Каментары