Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў Бі-бі-сі, што яго краіне трэба больш часу, каб пачаць доўгачаканы контрнаступ супраць Расіі, бо вайскоўцам па-ранейшаму патрэбная абяцаная заходняя дапамога.
«З [тым, што ў нас ёсць] мы можам ісці наперад і дамагчыся поспеху. Але мы страцілі б шмат людзей. Я думаю, што гэта непрымальна», — сказаў Зяленскі.
«Так што нам трэба пачакаць. Нам усё яшчэ трэба крыху больш часу», — дадаў ён.
Чаканы наступ можа стаць вырашальным у вайне, якая на працягу некалькіх месяцаў замарудзілася. Ён таксама можа стаць вырашальным выпрабаваннем для Украіны, якая імкнецца даказаць, што атрыманая заходняя дапамога можа прывесці да буйных перамог на полі бою.
Каментары
панятна
И что Зе к этому причем
Немного не поделили(лись)
Не с этим ли связано отсуствие внятной риторики по наступлению