Прыгожын назваў адступленне расійскіх войскаў на поўнач ад Бахмута ўцёкамі
Адпаведны каментар распаўсюдзіла прэс-служба кіраўніка ПВК «Вагнер».
«Тое, што сказаў [прэс-сакратар Мінабароны Расіі] Канашэнкаў, гэта называецца ўцёкамі, а не перагрупоўкай», — сказаў Прыгожын.
Сёння паведамлялася, што Мінабароны Расіі прызнала, што ідзе адступленне на поўнач ад Бахмута.
«На малаільінаўскім кірунку з мэтай павышэння ўстойлівасці абароны падраздзяленнямі «Паўднёвай» групоўкі расійскіх войскаў «заняты рубеж з улікам выгадных умоў Берхаўскага вадасховішча», — гаворылася ў паведамленні Міністэрства абароны Расіі.
Каментары