Вайна55

Расія застаецца без спецназа. Агульныя страты набліжаюцца да 50 тысяч забітымі

На аснове адкрытых крыніц Бі-бі-сі ўдалося ўстанавіць імёны 21 700 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ва Украіне. Тэмпы прыросту страт працягваюць заставацца высокімі, прычым не толькі ў атрадах, складзеных са зняволеных, але і ў спецыялізаваных падраздзяленнях расійскай арміі.

Фота: Расгвардыя

Руская служба Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў устанавіла, што за 14 месяцаў уварвання расійскія сілы страцілі, прынамсі, 3401 элітнага спецыяліста, сярод якіх байцы спецназа ГРУ і Расгвардыі, дэсантнікі, марскія пехацінцы і вайсковыя пілоты. На іх падрыхтоўку сышлі гады намаганняў і мільёны даляраў.

Гаворка ідзе толькі пра тыя звесткі, якія можна знайсці і праверыць па адкрытых крыніцах, то-бок рэальная колькасць страт бясспрэчна яшчэ большая.

За апошнія два тыдні ўдалося ўстанавіць імёны 1249 загінулых (прынамсі, 54 з іх служылі ў элітных падраздзяленнях). Гэта істотна больш, чым сярэднія паказчыкі 2022 года. У першыя 12 месяцаў вайны расійскія крыніцы кожны тыдзень паведамлялі прыкладна пра 250—300 загінулых.

Траціна ўсіх гэтых страт прыпадае на тых, хто да пачатку ўварвання не быў звязаны з арміяй: добраахвотнікаў, мабілізаваных, зняволеных і нядаўна набраных супрацоўнікаў ПВК. Мяркуючы па адкрытых даных, найбольшыя страты ў апошнія месяцы па-ранейшаму нясуць зняволеныя, якія ваююць у раёне Бахмута, шмат страт і ў атрадах мабілізаваных.

Спіс можа ўтрымліваць, прынамсі, у два разы менш імёнаў загінулых, чым насамрэч пахавана ў Расіі. Да такой высновы журналісты прыйшлі, вывучаючы абстаноўку на могілках у больш чым 65 расійскіх населеных пунктах на працягу апошніх 14 месяцаў.

Такім чынам, паводле найбольш кансерватыўнай ацэнкі падчас уварвання ва Украіну Расія магла страціць 43 400 чалавек загінулымі.

Агульныя беззваротныя страты Расіі (гэта значыць колькасць тых, хто выбыў са строю з прычыны ранення або смерці ці прапаў без вестак) могуць складаць, прынамсі, 195 000 чалавек.

Гэтая лічба атрымана на аснове назіранняў Цэнтра вайскова-марскога аналізу ЗША, згодна з якімі на кожнага загінулага расійскага вайскоўца падчас вайны ва Украіне прыпадае ў сярэднім блізу трох з паловай параненых.

У гэтую лічбу не ўваходзяць тыя, хто ваяваў на баку Расіі ў складзе «народных міліцый» Данецка і Луганска. Акрамя таго, няма магчымасці ўстанавіць нават прыкладна колькасць вайскоўцаў, зніклых без вестак.

Чытаць таксама:

ЗША: Са снежня на вайне ва Украіне загінулі 20 тысяч расіянаў, многія з іх — у Бахмуце

Каментары5

  • Лол
    02.05.2023
    Падавайце ўкраінскія афіцыйныя дадзеныя. Колькі разоў вам кажуць. Тым больш самі тут пішаце пра цэнтр аналізу США, чые дадзеныя не расходзяцца з украінскімі.
  • Mafkees
    02.05.2023
    Настоящий масштаб потерь путенской недоармии мы сможем понять когда не будет самого путена,но уже сейчас ясно что это настоящая катастрофа и цифры ББС из открытых источников можно смело умножать на 3. За один только Бахмут эти идиоты положили гигантское колличество таких же идиотов в землю.
  • mikola
    02.05.2023
    velmi skada........

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі8

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ва ўсіх быў шок. Не маглі паверыць, што гэта праўда». Памілаваны палітвязень расказаў, як біўся ў калоніі і быў «сматрачым» у СІЗА2

Украінскія беспілотнікі відовішчна знішчылі яшчэ два склады з боепрыпасамі ў Расіі7

Расіяне ўдарылі па Крывым Рогу: загінулі тры чалавекі, у тым ліку дзіця 

Фаршыраваныя перцы — рэцэпт

Былы кіраўнік «Моладзі БНФ» чытае рэп і працуе ў познаньскім тэатры — вось як так склалася5

«Хезбала» паведаміла пра гібель двух кіраўнікоў і 13 байцоў2

Самалёт, які ляцеў з Осла ў Малагу, вымушана сеў у Даніі з-за мышы

Колькі разоў на дзень трэба есці і як шмат вады піць? Адказ вас можа здзівіць6

Рэкордная колькасць расіян выказалася за завяршэнне вайны без дасягнення мэтаў Пуціна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі8

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі

Галоўнае
Усе навіны →