Усяго патроху11

Стартап Transcend рэкламуе «экалагічныя пахаванні»

Амерыканская кампанія Transcend дае плацежаздольным кліентам магчымасць стаць дрэвамі, прычым кліент сам можа выбраць від дрэва.

Выява: vecteezy

Дарэчы, такая ж паслуга прапануецца і для катоў з сабакамі: наборы для пахавання хатніх жывёл прадаюцца асобна, праўда з абмежаваннем вагі ў 40 кг.

Кампанія заснаваная Мэцью Кохманам, прадпрымальнікам, эколагам і трансцэндэнталістам. Трансцэндэнталізм развіўся ў канцы 1820-х і 1830-х гадах у Новай Англіі ў ЗША. Гэта філасофская плынь, асноўнымі элементамі якой з’яўляюцца індывідуалізм і вера ў сілу асобы (звязаная найперш з асабістай свабодай), індыйскія Веды і філасофія, ідэалізм і выключная важнасць прыроды (паважлівае стаўленне і захаванне яе).

Кампанія Transcend абяцае, што калі вы памраце, то (за неназваную плату) будзеце пахаваныя ў ложку з драўнянай шчэпкі або сена, у дзвюх гадзінах за межамі асноўнага мегаполіса па вашым выбары і прыкладна ў метры пад пластом глебы, узбагачанай мікарызай (гэта сімбіёз грыбнога міцэлію з каранямі вышэйшых раслін). Такім чынам ваша цела, якое раскладаецца, будзе карміць грыбы і забяспечваць пажыўнымі рэчывамі карані маладога дрэва, якое вы самі зможаце абраць (на гэты момант ёсць 10 відаў на выбар), пераплятаючыся таксама з сеткамі міцэлію і каранямі іншых дрэў, якія будуць расці вакол вас.

Так вы станеце адным цэлым з дрэвам і ўсім навакольным асяроддзем, а зямля, у якой вы пахаваныя, будзе навечна абароненая ад далейшага развіцця, абяцае кампанія. Верагодна, гэта неблагі шанец (перад тым, як стаць дрэвам і пазнаёміцца ​​з мікарызай бліжэй) проста змяніць сваё ўспрыманне смерці і пры гэтым дапамагчы выратаваць планету.

Transcend таксама абяцае пасадзіць 1000 дрэў ад вашага імя, калі вы памраце, дзякуючы партнёрству з One Tree Planted (генеральны дырэктар Мэт Хіл з'яўляецца адным з дарадцаў Transcend).

У каментарыі для Inverse Кохман кажа, што яго амбіцыі адносна Transcend яшчэ больш сур’ёзныя: ён сканцэнтраваны на прыцягненні людзей у такі бізнес, які не проста пахавае іх праз 70 гадоў, але і «збудуе з імі адносіны на ўсё астатняе жыццё, дапамагаючы ім годна старэць як спажыўцам з экалагічным мысленнем».

Камплект Transcend для пахавання хатніх жывёл / Фота: Transcend

Па даных New Hampshire Funeral Resources and Education, у ЗША цяпер налічваецца 351 зялёны цвінтар. Дваццаць з іх з'яўляюцца прыродаахоўнымі могілкамі, што азначае, што яны (як і Transcend) маюць падвойную місію: забяспечваць натуральныя пахаванні і абараніць зямлю ад забудовы.

На вэб-сайце Transcend не паведамляецца, колькі першапачаткова будуць каштаваць браніраванні гаёў, якія стануць даступнымі пазней у гэтым годзе. У той жа час, паведамляецца, што «адзіная плата Tree Burial складае 1/2 цаны традыцыйнага пахавання», аднак у сакавіку 2023 года Transcend распрадала свае пакеты прэміум-класу Future Tree па 8500$ (яны абяцаюць пакупнікам «доступ да фінансавых і прэферэнцыйных пераваг» шляхам фіксацыі індывідуальнай цаны, а таксама 100 дрэваў, пасаджаных «неадкладна» на «тэрыторыях з вялікай патрэбай»).

Выява: vecteezy

Праблема трыльёна дрэў

Нягледзячы на ​​тое, што многія зялёныя могілкі сапраўды прапануюць пасадзіць дрэва непасрэдна на магіле, не ўсе ў галіне згодныя з экалагічнасцю гэтай практыкі. Маладым дрэвам, якія растуць, патрэбна дастаткова прасторы (у ідэале, не менш за 4,5 м²). 

А што з дадатковай тысячай дрэў, якія Transcend плануе высаджваць за кожную замову? Вэб-сайт кампаніі неаднаразова адзначае патэнцыял кампаніі ў дасягненні жаданай лічбы ў 1 трыльён дрэў — гэтая лічба была ўпершыню прапанаваная ў даследаванні 2019 года як тое, што можа дапамагчы аднаўленню глабальнага ляснога покрыва на планеце і стаць вырашальным у барацьбе са змяненнем клімату.

Але многія эксперты па клімаце і лясной гаспадарцы не згодныя са сцвярджэннем, што пасадка 1 трыльёна дрэў з'яўляецца годным рашэннем у змаганні з кліматычным крызісам. Даследчыкі кажуць, што найбольш эканамічна эфектыўным кліматычным рашэннем з’яўляецца не высадка новых дрэваў, а захаванне ўжо існуючых цэлых экасістэм, а таксама прадухіленне іх разбурэння. Даследчыкі кажуць, што насаджэнне дрэў на лугах, хмызняках і тарфяніках можа знішчаць біяразнастайнасць, а лясы могуць аднаўляцца на высечаных землях натуральным шляхам, калі толькі чалавек не будзе гэтаму перашкаджаць.

Выява: vecteezy

Як і ў выпадку з пасадкай аднаго дрэва над адной магілай, пытанні масавай пасадкі дрэў шмат у чым залежаць ад выканання. Арганізацыі, якія распрацоўваюць праекты, зачастую заснаваныя на недасведчанай палітыцы, не высаджваюць адпаведную расліннасць, саджаюць дрэвы толькі для таго, каб зноў іх высекчы для карпаратыўнага выкарыстання, і наўмысна засяроджваюцца на пасадцы дрэў у шкоду іншым намаганням па скарачэнні выкідаў вуглякіслага газу.

Таму стаць дрэвам пасля смерці — цудоўная ідэя, якая, аднак, павінна рэалізоўвацца найперш на аснове навуковых даных, а не сыходзячы з тэндэнцый і законаў рынку.

І ўсё ж незалежна ад таго, ці метады Transcend сапраўды экалагічна чыстыя, факт, што традыцыйныя пахаванні ў многіх культурах штогод прыводзяць да выкіду ў навакольнае асяроддзе агромністых колькасцей металу, бетону, вадкасці для бальзамавання і іншых рэчываў. Таму кожны мае сам абіраць, які след ён захоча пакінуць пасля сябе на планеце.

Каментары1

  • Цім
    25.04.2023
    Спачатку трэба на коціку патрэніравацца.

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання23

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной5

Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу2

У Лідзе затрымалі дыджэя, які працаваў у барах3

«Калі б не выклікалі хуткую, жыць мне заставалася некалькі гадзін». У 38-гадовай беларускі здарыўся інфаркт11

Бізнэс і інвестараў збіраюцца пазбавіць ільгот

Дэпутатка Мірончык-Іванова расказала, ці можна ёй выкладаць у інстаграме фоты ў купальніку8

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці4

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў 100-гадовым доме1

У мінскай краме прадаюць двайнікоў вядомых прадуктаў. Толькі зроблены яны не на Захадзе, а ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання23

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →