Грамадства22

Рэзервіст, памерлы пад Баранавічамі, падавіўся кавалкам сала — Hrodna.Life

Паводле інфармацыі выдання Hrodna.Life, рэзервіст, пра смерць якога падчас збораў на палігоне Абуз-Лясноўскі пад Баранавічамі паведамлялі ўчора ўвечары, сапраўды памёр. А прычына смерці даволі нечаканая.

Паводле інфармацыі, атрыманай ад удзельнікаў збораў, чалавек падавіўся, меркавана — кавалкам сала.

Персанальныя даныя рэзервіста, прызванага ў 11-ю механізаваную брыгаду ў Слоніме, пакуль што невядомыя. Яго нібыта спрабавалі рэанімаваць, каб ачысціць дыхальныя шляхі, але беспаспяхова. 

Міністэрства абароны пра гэты выпадак пакуль не паведамляла, але ўскосна інфармацыю, на думку Hrodna.Life, пацвердзіў адыёзны канал «Желтые сливы», які напісаў:

«Рэч у тым, што калі ў сілавых ведамствах здараецца няшчасце, спаборнічаць у падачы інфармацыі пра гэты факт з экстрэмістамі… ніхто не збіраецца. <…> Уся інфармацыя ў падобных выпадках можа распаўсюджвацца толькі з дазволу родных і блізкіх, асабліва, калі прычыны не звязаныя з праходжаннем службы…»

Каментары2

  • Злобный вожык
    18.04.2023
    Русские принесли на нашу землю свой русский символизм. Салом подавитесь, о картошку обожжетесь.
  • добры_вечар
    19.04.2023
    Да чаго трэ давесці чалавека, каб ён так тоже сала жэр, што падавіўся!?

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі6

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніцу затрымалі за тое, што павесіла фота байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса3

Памілавалі яшчэ 20 чалавек13

У ЕС уступіў у сілу стандарт пра адзіны раз'ём для зарадкі10

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн12

У Расіі бацька забіў чатырох малых дзяцей

На наступным тыдні беларусы будуць болей адпачываць, чым працаваць — цэлыя чатыры дні

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку26

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі6

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →