Ветэрынарная служба раёна Грос-Герау ў нямецкай зямлі Гесэн канфіскавала ў прыватнай хатняй гаспадарцы 77 катоў, якія ўтрымліваліся ў неналежных умовах. Пра гэта паведамляе Таварыства абароны жывёл горада Русельхайм, звярнуў увагу belmir.by.
Удакладняецца, што супрацоўнікі службы правялі агляд тэрыторыі хатняй гаспадаркі пасля сігналу аб магчымых парушэннях. Як аказалася, каты, прывезеныя сюды часткова з Германіі, а часткова з Беларусі, утрымліваліся ў двух жылых памяшканнях і ў падвале, і многія сапраўды знаходзіліся ў кепскім стане. Сярод іх былі і мёртвыя.
Жывёл вывезлі на некалькіх мікрааўтобусах у тры прытулкі, дзе ім аказалі ветэрынарную дапамогу і размясцілі для ператрымкі. Цяпер кампетэнтны орган разглядае пытанне аб прыняцці адміністрацыйных мер.
Сярод іншага, гаворка ідзе пра забарону для прыватных асоб, у якіх канфіскавалі катоў, на ўтрыманне жывёл. І пра магчымае пакаранне за тое, што жывёлы ўвозіліся ў краіну без неабходнай прышчэпкі ад шаленства.
У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА
«Прыносіць цацку ў зубах, як сабака». Як жыве кот з незвычайнай хваробай
Коцікі — як лекі… Як бяздомны кот напоўніў новым сэнсам жыццё беларускага бізнэсмена
Каментары