Нерухомасць66

У Новай Баравой прэзентавалі новы квартал са свяцільнямі і дываном у двары. Што з цэнамі?

«А-100 Дэвелапмент» працягвае будаўніцтва свайго флагманскага жылога комплексу — Новай Баравой. Учора забудоўшчык прадставіў патэнцыйным навасельцам яшчэ адзін квартал пад назвай Рабінавы. Асаблівасць новай часткі дамоў — арыгінальнае добраўпарадкаванне ў стылі вулічнай гасцінай, расказвае realt.by.

Новы квартал — невялікі. Ён будзе ўяўляць сабой групу з двух дамоў. Рабінавы квартал вырасце максімальна блізка да будучага цэнтральнага парку, школы і дзіцячага сада.

Прастора самога двара прадстаўлена ў канцэпцыі вулічнай гасцінай: дрэвы, шмат зон для ціхага адпачынку, свяцільні і таршэры, сталы, а таксама аздабленне ў выглядзе дывана з пліткі. Увогуле — усё як ва ўтульнай хаце.

Шумныя зоны будуць вынесены ў тарцы дамоў, каб не перашкаджаць жыхарам і не дастаўляць дыскамфорту. Тут прадугледжаны велабоксы, невялікая веламайстэрня, настольны тэніс, стол для кікера.

У двары будуць высаджаны рабіны як сімвал квартала.

Як і ва ўсіх кварталах Новай Баравой, у Рабінавым двор будзе свабодны ад аўтамабіляў. У ім таксама зʼявяцца ўпадабаныя жыхарамі агароды, зоны для адпачынку і актыўнага часу. Прадугледжаны павільён для сустрэч і адпачынку недалёка ад дзіцячай пляцоўкі, дзе можна будзе пагуляць у настольныя гульні.

У афармленні дамоў будзе выкарыстоўвацца акцэнтны тэракотавы колер, у якасці элементаў — дэкаратыўныя аканіцы, ламелі з люстраным эфектам для стварэння прыгожага адлюстравання і блікаў. Верхняя частка фасада аздоблена хвалістым металічным лістом.

У Рабінавым квартале будуць кватэры з тэрасамі, якія выходзяць як і ў двор, так і на цэнтральны парк. Таксама будзе падʼезд з эксплуатаваным дахам.

Плошча кватэр — ад 26 да 98 «квадратаў», будуць кватэры як з гатовым аздабленнем, так і без яго. 

Падʼезды ў квартале скразныя, з выхадам у двор, для жыхароў з гадаванцамі прадугледжаны памяшканні для мыцця лап, калясачныя — у кожным падʼездзе.

Тэрмін здачы першага дома, які паступіць у продаж, — чацвёрты квартал 2024. Кошт квадратнага метра пачынаецца ад 1177 даляраў.

Каментары6

  • ром
    12.04.2023
    Абу, беларуски шык
    А вообще адны панты
  • Аканом
    12.04.2023
    Дёшево. Раза в два дешевле, если не больше. Что здесь отдашь за 75-80 квадратов, за то же возьмёшь там 150 м2.
  • бабця
    12.04.2023
    атстанти
    я сёння ўсіх пракляла

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →