У Віцебскай вобласці ў красавіку прадаецца шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны
У Віцебскай вобласці шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны выстаўлена камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» на таргі ў красавіку. Некаторыя аб'екты будуць прадавацца з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, то-бок 37 рублёў, піша «Віцебская вясна».
Прадаць збіраюцца колішні кляштар кармелітаў у Глыбокім, станцыйны дом у вёсцы Паграбенка Сенненскага раёна і спіртзавод у аграгарадку Полымя ў тым самым раёне.
Таксама прапануюцца да продажу былы вінаробны завод па вуліцы Пакроўскай і адміністрацыйны будынак па вул. 1-я Чырвонабрыгадная ў Віцебску, графская сядзіба ў вёсцы Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёна.
За тры месяцы гэтага года, па звестках «Віцебскаблмаёмасці», на аўкцыёнах удалося прадаць 37 аб'ектаў, што дазволіла не толькі папоўніць дзяржаўны бюджэт на 262 тысячы рублёў, але і ўцягнуць аб'екты, якія не выкарыстоўваюцца, у гаспадарчае абарачэнне.
Каментары