Ды ўжо й краіну прадаюць. Праўда яшчэ квола таргуюцца.
-
06.04.2023
Абу, хто - света?
Юзік са станцыі Крулеўшчына
06.04.2023
Што такое колішні Глыбоцкі кляштар кармелітаў?
Толькі яго аднаго гісторыі хопіць на дзясятак райцэнтраў такіх як Шаркоўка ці Докшыцы!
Гэта быў самы значны кармеліцкі кляштар Літоўскай правінцыі Рэчы Паспалітаў! Тут, у 1640-х была напісаная самая першая кніга аб падзеях у Глыбокім. Прэорам кляштара быў Язафат Тышкевіч, самы першы глыбокі пісьменнік. Гэта ён у 1617 г. у 5-гадовым узросце аслеп. У дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі бацькі прывялі Язафата ў Будслаўскі касцёл. Як толькі хлопчык пераступіў парог святыні — з яго вачэй нібы спала цёмная заслона. Язафат зноў стаў бачыць. Пазней Тышкевіч стаў вядомым айцом кармелітам і сваім служэннем дзякаваў Богу за такое цудоўнае вылячэнне.
Глыбоцкі кляштар быў і навучальнай установай. Тут былі такія навуковыя прылады, якіх не мелі самыя славутыя універсітэты, а бібліятэка мела 2500 тамоў кніг.
Кармеліты бралі удзел ва ўсіх паўстаннях, што адбываліся ў Беларусі: 1794, 1831, 1863 гг. У кляштары судзіў паўстанцаў сам Мураўёў вешальнік. Я ўжо маўчу, што цэлы тыдзень у кляштары начаваў сам Напалеон Банапарт.
Ды кляштар трэба аднаўляць пад музей -- маць вашу за нагу!!! А не збагрываць яго каму заўгодна, пад краму ці забягайлаўку! Ды, уласна кажучы, а хто яго купіць? Адна суцэльная руіна! Гадоў 60 будынак пуставаў, толькі парахня засталася!
Жвір
07.04.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, а што вы маеце супраць забягалаўкі ? Зрабі там забягалаўку, дык кляштар той ажыве, людзямі напоўніцца, і яны даведаюцца пра слаўную гісторыю Глыбокага. Тым больш, што ў Глыбокім цяпер і забегчы-та няма куды, адзін той нядобрай памяці Неон, рыгалаўка з мажнымі, сальнымі бабцямі. У Шаркаўшчыне й то ёсьць... А ў музэй хто там пойдзе ? Ат. Ды, па вялікім рахунку, ён і быў забягялаўкай, вунь, нават Банапарт у яго забягаў, самі кажаце.
Юзік са станцыі Крулеўшчына
07.04.2023
Жвір, Нахалеры нам яшчэ адна забягайлаўка??? Было іх тут з дзясятак! Усе загнуліся! Хіба адзін "Неон" і застаўся... Глыбокае -- выміраючы горад, як і Шаркоўка... Каму хадзіць у тыя забягайлаўкі?
Манахі былі не цемрашалы, а адукаваныя людзі! Пры кляштары была вялікая аптэка. Манахі лячылі навакольны люд! У аптэцы выраблялі нават шакалад, які ў тыя часы лічыўся лекавым сродкам. Пры кляштары была і фабрыка сукна.
Чаму ў Глыбокім -- 2 "цэнтральных" плошчы? А ў іншых райцэнтрах -- толькі адна. Таму што было 2 Глыбокіх! Глыбокае-горад -- Віленскага ваяводства, а праз рэчку -- Глыбокае-мястэчка Полацкага ваяводсва. Глыбокае-горад належаў Радзівілам, а Глыбокае-мястэчка -- манахам кармелітам, якое ім завяшчай ваявода Корсак. Прэор кляштара і быў мэрам мястэчка Глыбокае, а ўсе жыхары мястэчка былі задзейнічаныя ў інфраструктуры кляштара. І ў кожным Глыбокім была свая Рынкавая плошча.
Што датычыць Напалеона... Сядзяць прэор і Напалеон, гутараць...
-- Наколькі вялікія ўладанні вашага кляштара?-- пытае імператар Францыі.
-- Тысяча хатаў! -- адказвае прэор.
-- Гэта вельмі шмат!-- кажа Банапарт. -- А чым вы яшчэ займаецеся?-- пытае ён ізноў.
-- Молімся!-- адказвае кармеліт.
-- А гэта вельмі мала!-- адказвае імператар.
Калі Напалеон праз тыдзень развітваўся -- загадаў прынесці паднос залатых напалеандораў, як бы плата за гасціннасць манахам.
-- Ці досыць?-- пытае ён прэора.
-- Як для звычайнага госця -- зашмат, а як для імператара Францыі -- вельмі замала!-- адказвае кармеліт.
Напалеон загадаў насыпаць яшчэ адзін паднос залатых манет!
Жвір
07.04.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, Глыбокае - лідар па колькасьці баек розных. Але й цікавых, халера. У вас там што, профільная баечная фабрыка ? :) Пра забягалаўкі. Праз Глыбокае пралягаюць дарогі, у тым ліку і за бугор. Ну, блін, ніхрана няма дзе падарожнаму падсілкавацца ды адпачыць. У Браславе ёсьць, але зарана,у Шаркаўшчыне - толькі піва з сухарамі, у Глыбокім самы час, але няма дзе. Пра Неон не кажыце, там толькі чарку кульнуць можна, а пад'есьці - не. Меню ёсьць, але ня дай бог вам пакаштаваць зь яго нешта. Так і жывем.
Юзік са станцыі Крулеўшчына
07.04.2023
Жвір, Вось, як раз, і не байкі! З Напалеонам былі пісары! Шмат чаго ўзята з французскіх крыніцаў.
А ці ведаеш, дзядзька, што ў Глыбокае да Напалеона прыязджаў біскуп мінскі Дэдэрка, заклікаў беларусаў уступаць у Вялікую Армію, бо Напалеон абяцаў адрадзіць ВКЛ. Ну й пайшлі нашы мальцы з Напалеонам, трохі пахуліганілі ў Маскве, чырвонага пеўня пусцілі!
А ведаеш хто быў камендантам Глыбокага пры Напалеону? ....
Генерал Гомеш Фрэйра дэ Андрадэ, нацыянальны герой Партугаліі, ён намаляваны на партугальскіх банкнотах.
Жвір
07.04.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, ну, арміі Напалеёна дапамагала плойма паспалітага люду, гэта не сакрэт. Ня дзіва й тое, што Банапарт прызначыў камэндантам Глыбокага зусім і не глыбоцкага хлопца, не з мужыкамі ж яму віно было піць. А які сьлед пакінуў у Глыбокім той герой Партугаліі, акрамя як толькі ймя? пагасьцяваў ды й зваліў. Хіба толькі мо чарнавалосых глыбачанаў па ім дадалося...:)
Жвір
08.04.2023
Дарэчы, у пэўным сэнсе прыкладам таму, як у забягалаўцы можна апавядаць гісторыю свайго горада, можа быць даўгаўпілскі рэстаран Art Hub (Арт Хаб). Там можна і пасядзець за віном ці стравай, і адначасова на вялізных экранах разглядаць фоты гарадскіх аб'ектаў, вуліц, будынкаў, пейзажаў, самых розных часоў, пачынаючы ад 19 ст. Паказ ідзе, як слайдшоў. :) Закіньце назву ў гугл, пабачыце.
У Віцебскай вобласці ў красавіку прадаецца шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны