Усяго патроху88

Што рабіць, калі кот не прымае вашага новага партнёра?

Новы партнёр ці партнёрка для вас могуць быць сапраўдным шчасцем, але ваш хатні гадаванец можа праяўляць да іх агрэсію і рабіць усё магчымае, каб пазбавіцца ад новых асоб у доме.

angry cat
Фота: Pixabay

Даволі часта можна назіраць з'яву, калі хатнія каты на дух не пераносяць з'яўленне ў вашым жыцці новых партнёраў ці партнёрак і ўсяляк праяўляюць агрэсію да іх. 

Чаму так адбываецца? У прычынах названых паводзін і спосабах з імі спраўляцца разбіраўся навінавы партал Onet разам з некалькімі экспертамі па працы з жывёламі.

Эксперты кажуць, што рэакцыя жывёлы на новую асобу ў доме можа быць рознай: некаторыя каты цікавяцца чалавекам, іншыя не звяртаюць ніякай ўвагі, але ёсць і такія, якія будуць злавацца і «раўнаваць» свайго гаспадара ці гаспадыню. З’яўленне другой асобы можа нават траўмаваць ката, бо ваш гадаванец баіцца страціць увагу і любоў, да якіх прызвычаіўся. 

«Аднак невядома, ці звязаныя такія паводзіны з рэўнасцю ў чалавечым разуменні. Можа быць, гэта проста наша чалавечая інтэрпрэтацыя», — кажа Леа Шмітц з Нямецкага таварыства абароны жывёл.

Іншага меркавання па гэтым пытанні прытрымліваецца экспертка і дрэсіроўшчыца Мікаэла Асмус, называючы такія агрэсіўныя паводзіны катоў праявай сапраўднай рэўнасці

«Гэта адбываецца, калі яны пазбаўляюцца пэўных рэсурсаў, такіх як ежа, месца для адпачынку ці нават людзі», — тлумачыць яна.

У такой сітуацыі спецыялісты раяць пазбягаць рэзкай рэакцыі на кепскія паводзіны вашага гадаванца. Гэта азначае — не біць, не апырскваць вадой, не крычаць і не выкідваць яго з пакоя. У адваротным выпадку гэта толькі ўзмоцніць страхі вашага гадаванца, бо кот ці котка не зразумеюць, чаму іх караюць, і будуць паводзіць сябе яшчэ горш.

«Найлепшы варыянт — гэта не перашкаджаць і не абмяжоўваць кату час і «любімыя рытуалы» са сваім гаспадаром — гульні, абдымкі і сон разам. Калі ў новага партнёра ці партнёркі няма алергіі на поўсць, тыя павінны разумець і трываць прысутнасць гадаванца ў спальні і не дражніць яго. У выпадку шкодніцтва рэакцыя не павінна быць звязаная з агрэсіяй і крыкамі. У якасці альтэрнатывы новы жыхар можа час ад часу даваць кату любімы ласунак, што прымусіць жывёліну асацыяваць яго з гэтым ласункам», — сцвярджаюць эксперты.

Па іх словах, калі кот ці котка з часам пачнуць паводзіць сябе спакайней, гэта можа стаць першым крокам у паляпшэнні іх адносін з іншымі людзьмі ў доме. Тады ваш партнёр ці партнёрка могуць паступова прыступаць да гульняў, але захоўваючы асцярожнасць і спачатку робячы гэта на адлегласці (напрыклад, з дапамогай мячыка ці вуды з пёрамі).

Каментары8

  • =^҂^=
    03.04.2023
    ды замкнуць новага партнёра і старога ката, а самому з'ехаць у адпачынак
  • І не сумнявайцеся нават
    03.04.2023
    Увагай ды пяшчотай любога ката да сябе схіліць можна, справа часу. А страціць ягоную прыязнасць атрымаецца значна хутчэй. Дарэчы, сабака забывае крыўды, кот - ніколі. Аднойчы пакрыўдзіўшы яго, зрабіўшы яму што благое, павярнуць яго ізноў да сябе ўжо не атрымаецца, нават калі існаванне на адной сумеснай прасторы будзе працягвацца.
  • неталерантная нива
    03.04.2023
    партнёр ці партнёрка... автор а бисексуалов трансгендерных ты как называешь ? придумывай слова для "оно" тоже а то как то не талерантно получается или для тебя они не люди?

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →