Латушка заявіў пра гатоўнасць на прапанаваны Лукашэнкам абмен. Але з трохі змененымі ўмовамі
Падчас сённяшняй прамовы Лукашэнка заявіў, што згодны абмяняць Андрэя Пачобута, але толькі на Паўла Латушку і на чальцоў НАУ. Латушка адрэагаваў імгненна і выставіў сустрэчную прапанову. Яго каментар публікуе «Белсат».
«Ад свайго імя і ад імя мужчынскай часткі каманды НАУ: мы згодныя на абмен.
Але ў нас свая прапанова: мы гатовы правесці абмен Паўла Латушкі і мужчынскай часткі каманды НАУ на ўсіх палітзняволеных Беларусі», — заявіў Латушка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута
Каментары