Былога ўладальніка «Макдональдса» ў Беларусі асудзілі да 8 гадоў турмы
31 сакавіка суд у Астане прысудзіў да васьмі гадоў пазбаўлення волі казахстанскага бізнэсоўца, экс-уладальніка франшызы Mcdonald's у Беларусі і Казахстане Кайрата Баранбаева, паведамляе Office Life.
Такі суровы прысуд вынесены яму за нібыта прысваенне даручанай чужой маёмасці, а таксама дапамогу ў адмыванні грошай, атрыманых злачынным шляхам.
Кайрат Баранбаеў быў затрыманы ў сакавіку 2022 года. Раней ён валодаў франшызай Mcdonald's у Беларусі і на сваёй радзіме. Яму таксама належалі прадпрыемствы па разліве мінеральнай вады, фітнэс-клубы, фармацэўтычныя вытворчасці, камерцыйная нерухомасць і інш.
Баранбаеў — сваяк экс-прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, а прадстаўнікі ягонага клана ў гэтай краіне з мінулага года не ў пашане.
Каментары
А 14, 16, 18 лет здесь с ласточкой, без передач, на железной шконке без матраса, 2-3 чел. на 1 место, в плесневеющей камере, с опущенными, туберкулёзными, подсаженными, в ШИЗО - это какой приговор?