«Зробім не вуліцу, а плошчу Вольнай Беларусі, і да нас ніхто не прычэпіцца» — мэр Беластока
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі расказаў выданню Most, чаму ў горадзе не будзе вуліцы Вольнай Беларусі і што плануецца зрабіць наўзамен.
Жыхары вуліцы Электрычнай у Беластоку скардзіліся, што адносна рашэння перайменаваць частку вуліцы мясцовыя ўлады не запыталіся пра іх думку. У выніку рашэнне гарадскіх уладаў па перайменаванні вуліцы абскардзіла адна з мясцовых жыхарак. Таксама больш за 60 жыхароў з дамоў, якія стаяць на вуліцы, падпісалі пратэст да гарадскіх уладаў.
Пасля суда і некалькіх кансультацый кіраўніцтва горада знайшло альтэрнатыўнае рашэнне.
Тое, што назва Вольнай Беларусі застанецца каля генконсульства Беларусі ў Беластоку — добры знак для мясцовых беларусаў, сказаў прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока Ян Абадоўскі. Бо галоўнае — не які аб'ект будзе так называцца, а каб ён знаходзіўся насупраць генеральнага консульства Беларусі. Менавіта сюды прыходзяць беластоцкія беларусы пратэставаць супраць рэжыму Лукашэнкі.
У Беластоку адмянілі рашэнне аб перайменаванні адной з вуліц у гонар Вольнай Беларусі
Каментары
Власти Польши чаще умнее своих избирателей.. нонсенс