Беларусы змогуць афармляць польскі праязны дакумент іншаземца бясплатна
З чэрвеня беларусы, якія маюць дазвол на жыхарства ў Польшчы, змогуць афармляць польскі праязны дакумент іншаземца бясплатна. Цяпер гэты дакумент каштуе 350 злотых (каля 75 еўра), паведамляе Польскае інфармацыйнае агенцтва.
Па словах намесніка дзяржсакратара МУС Польшчы Барташа Градзецкага, кіраўнік міністэрства Мар'юш Камінскі прыняў рашэнне аб бясплатнай выдачы дакумента пасля абмеркавання пытання з беларускай дыяспарай і Святланай Ціханоўскай.
Новая працэдура выдачы беларусам польскага праязнога дакумента — спосаб «вырашыць сітуацыю тых, чый пашпарт, напрыклад, пратэрмінаваны», адзначыў Градзецкі.
«Гэта важная змена таксама тычыцца дзяцей беларусаў, якія нарадзіліся ў Польшчы і ніколі не мелі [беларускага] пашпарта», — дадаў ён.
Польскае МУС: Рашэнняў Лукашэнкі аб пазбаўленні грамадзянства Польшча прызнаваць не будзе, такія людзі атрымаюць дакументы
Атрымаць польскую візу стала адначасова складаней і прасцей. Што змянілася?
Калі дэмсілы плануюць выпусціць новы беларускі пашпарт, дзе ён будзе дзейнічаць і хто яго будзе выдаваць
«Каля 450 тысяч замежнікаў наведала Беларусь па бязвізе». Праўда? Выглядае, што ў разы менш
Каментары