Эканоміка11

На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі

На беларуска-літоўскім памежным пераходзе «Прывалка — Райгардас» у мінулую пятніцу быў затрыманы грузавы цягач «ДАФ», якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Мытнікам кіроўца фуры паказаў дакументы, з якіх вынікала, што ён нібыта перавозіць тарфяныя брыкеты транзітам з Беларусі праз Літву ў Польшчу. На першы погляд падавалася, што ў грузавіку сапраўды перавозяць тарфяныя брыкеты, але насамрэч аказалася зусім іначай.

Фота: lrmuitine.lt

Візуальны агляд машыны паказаў, што ў задняй частцы паўпрычэпа і ў глыбіні фуры складзеныя паліўныя брыкеты выглядалі аднолькава. Усё было шчыльна абгорнута ўпаковачнай плёнкай.

Калі мытнікі праверылі грузавік з дапамогай сістэмы рэнтгенаўскага кантролю, то аказалася, што тарфяное паліва знаходзілася ўсяго ў чатырох паддонах у задняй частцы паўпрычэпа. Большую ж частку грузу складалі спакаваныя скрынкі кантрабандных цыгарэт.

Паводле папярэдніх звестак, у паўпрычэпе было выяўлена каля 2 тысяч скрынак з прыкладна 1 млн пачкаў тонкіх беларускіх цыгарэт. Кошт цыгарэт з падаткамі, якія павінны быць выплачаныя, складае 3,96 мільёна еўра.

Як паведамляе літоўская мытня, гэта самая буйная партыя нелегальных цыгарэт, канфіскаваных адначасова за апошнія гады. Мытнай крымінальнай службай Літвы пачата дасудовае расследаванне па факце кантрабанды.

Беларус, які кіраваў грузавіком, а таксама грамадзянін Украіны, які ехаў з ім на пасажырскім сядзенні, былі затрыманыя. У нядзелю, 19 сакавіка, па рашэнні Каўнаскага раённага суда абодва арыштаваныя на два месяцы.

Каментары1

  • Курил махорку
    22.03.2023
    Вот это размах! Снимаю шляпу

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы2

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае9

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

Старажытныя крэпасці, дзівосныя грузавікі і чайныя бары. Беларусы расказалі, як можна адпачываць у Пакістане1

У Чаркаскай вобласці крымінальны аўтарытэт выклікаў на разборкі былога абаронцу Бахмута, збіў і прымусіў выбачацца20

Вучоныя выявілі адзін з магчымых шляхоў запавольвання старэння4

ЗША гатовыя дазволіць Украіне ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі7

Таджыкістан парэкамендаваў сваім грамадзянам пакуль не ездзіць у Беларусь

Расія перайшла ў контрнаступ у Курскай вобласці, ударыла ў фланг — ваенкары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы2

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →