«Хлопчык Томчык». Збіраюць грошы на выданне трохмоўнай дзіцячай кнігі
«Хлопчык Томчык» — кніга на трох мовах (беларускай, рускай і англійскай), напісаная пісьменнікам Сяргеем Календам і ілюстраваная мастачкай Марыяй Шэндзель.
Кніга распавядае пра жыццёвыя прыгоды хлопчыка Томчыка, які вельмі любіць гуляць і зусім не любіць спаць. Яна напоўнена цікавымі гісторыямі пра машынкі, мячы і любімыя хованкі.
Кніга напісана з любоўю, дабрынёй і шчырым жаданнем лепшай будучыні.
Сам аўтар піша пра гэту кнігу:
«Ідэя кнігі ўзнікла сама сабой: калі нарадзіўся сын, мы сталі чытаць кнігі кожны вечар. Паступова пачалі з'яўляцца гісторыі. Дзеянні майго сына Тамаша падказалі некаторыя гісторыі, ці ён сам прапанаваў мне напісаць гісторыю перад сном.
Я вырашыў напісаць кнігу на трох мовах, каб мець магчымасць на практыцы вучыць дзяцей адразу тром мовам.
Я, напрыклад, як бацька, стараюся падтрымліваць развіццё сваіх дзяцей па англійскай, беларускай і рускай мовах. Ужываем некалькі польскіх і літоўскіх слоў, трохі нямецкіх. Перад сном мы лёгка можам скончыць кнігу па-беларуску і пачаць па-руску, плюс мы дадалі зборнік песень на літоўскай мове… Тры мовы ў адной кнізе дапамагаюць дзецям засвоіць шмат новых слоў».
Падтрымаць выданне кнігі можна па спасылцы.
За ахвяраванне 5 даляраў пасля выхаду кнігі можна будзе атрымаць электронную версію, за 10 даляраў — папяровы асобнік з подпісам аўтара.
Неабходную суму трэба сабраць да 26 сакавіка.
Каментары