У Брагінскім раёне 92-гадовая жанчына амаль гадзіну правяла ў ледзяной вадзе
25 лютага жанчына 1930 года нараджэння прыкладна за 40 метраў ад свайго дома паслізнулася і з’ехала ў выкапаны вадаём, паведамляе «Асвод».
У халоднай вадзе пенсіянерка прабыла амаль гадзіну. Выратаваў пацярпелую яе сын, які вярнуўся дадому з працы.
З дыягназам пераахаладжэнне жанчыну шпіталізавалі.
Каментары