Der Spiegel: Кітай вядзе перамовы з Расіяй адносна паставак дронаў-камікадзэ
Нямецкае выданне Der Spiegel піша, што Пекін і Масква нібыта вядуць перамовы аб закупцы апошняй ста ўдарных беспілотнікаў, якія могуць быць дастаўленыя ў Расію ўжо ў красавіку.
Паводле атрыманай Spiegel інфармацыі, расійскія вайскоўцы нібыта вядуць перамовы з кітайскім вытворцам беспілотнікаў Xi'an Bingo Intelligent Aviation Technology.
Паведамляецца, што кампанія пагадзілася вырабіць і выпрабаваць 100 прататыпаў беспілотнікаў ZT-180 перад пастаўкай іх Міністэрству абароны Расіі да красавіка 2023 года. Вайсковыя эксперты лічаць, што ZT-180 здольныя несці боегалоўку вагой ад 35 да 50 кілаграмаў.
Раней дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ЗША «занепакоеныя» тым, што Кітай разглядае магчымасць паставак зброі Расіі. Дыпламат дадаў, што Пекін папярэджаны аб «сур'ёзных наступствах» у выпадку такога рашэння.
Сам Кітай адмаўляе тое, што разглядае пытанне перадачы Расіі смертаноснай зброі. У кітайскім МЗС краіны НАТА абвінавацілі ў паклёпе, а таксама назвалі Паўночнаатлантычны альянс і ЗША «найбуйнейшай крыніцай зброі на полі бою ва Украіне».
Чытайце таксама:
Лукашэнка анансаваў выступ Сі Цзіньпіна наконт вайны ва Украіне
Кітай прапануе новы план урэгулявання канфлікту ва Украіне
Сі Цзіньпін плануе наведаць Расію
-
Ва Украіне раскрытыкавалі прэзідэнта МАК за сустрэчу з Ксеніяй Санковіч
-
«Найгоршы сцэнар для Расіі». Саудаўскі прынц адмовіўся ехаць да Пуціна на саміт БРІКС і прыгразіў абваліць нафту да $50
-
Француза асудзілі ў Расіі да 3 гадоў калоніі. Калісьці ён даваў інтэрв'ю «Нашай Ніве» і сустракаўся з Васкрасенскім
Каментары
Они еще поплатятся за двуличие и поставки оружия террористам из рашки, кндр, ирана.