Усяго патроху

У Касцюковічах ціха знеслі адметны будынак

У Касцюковічах да верасня 2019 года незаўважна для ўсіх знішчылі гістарычную камяніцу з вельмі складаным і багатым дэкорам фасадаў — піша тэлеграм-канал aktahon. Будынак размяшчаўся па адрасе Юнацкая вуліца, 16, недалёка ад цэнтральнай плошчы. Знос быў выяўлены выпадкова пры аналізе спадарожнікавых здымкаў у Google Earth.

Фотаздымкаў страчанага будынка захавалася мала, і ўсе яны — дзесяцігадовай даўніны.

Будынак не ўваходзіў у спіс прызнаных дзяржавай гісторыка-культурных помнікаў. Але гэта агульная бяда ўсіх гістарычных аб’ектаў у Касцюковіцкім раёне — у дзяржаўны спіс тут унесены толькі дзве брацкія магілы (якія і так знаходзяцца пад аховай паводле іншых заканадаўчых актаў). 

«То-бок на тэрыторыі ўсяго раёна не знайшлося ніводнага пацвярджэння жыцця людзей: ні археалагічных помнікаў, ні архітэктурных, — піша канал aktahon. — Тут людзі выключна паміралі. Толькі да такой высновы можна прыйсці, праглядаючы аб’екты, унесеныя па гэтым раёне ў Спіс.»

«На вялікі жаль, усходняя Беларусь застаецца турыстычна непрыцягальнай (і застаецца такой назаўжды, калі падобныя зносы не скончыцца), таму пра знішчэнне нейкага гістарычнага будынка можна даведацца толькі ў выніку глыбокага аналізу», — канстатуе аўтар тэлеграм-канала.

І заклікае беларусаў: «Калі ласка, падарожнічайце не толькі на Гродзеншчыну, хаця б каб зафіксаваць у добрай якасці тыя помнікі, якія цудам ацалелі».

Каментары

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»10

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?1

Новы міністр Чарнецкі збіраецца паляваць на ворагаў у беларускай культуры10

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта25

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

Вядомы гомельскі сілавік судзіцца з УУС і МУС1

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй44

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару14

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»10

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →